У райцэнтры Ветка на Гомельшчыне машына збіла 8-гадовую дзяўчынку. Выратаваць дзіця не ўдалося, паведамілі ў МУС.
30 красавіка каля 15.00 38-гадовы кіроўца ГАЗ ехаў па вуліцы Леніна ў Ветцы. У раёне дома №32 ён наехаў на 8-гадовую дзяўчынку, якая, паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, «перабягала дарогу ў непасрэднай блізкасці ад пешаходнага перахода».
Дзяўчынку з траўмамі рознай цяжкасці даставілі ў раённую бальніцу, аднак уратаваць яе не ўдалося.
Каментары
Гэта была нейкая новая мадэль з аўтапілотам, без кіроўцы?..