Рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі з 2 мая зноў знізяцца на 1 капейку. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце канцэрна «Белнафтахім».
Цана аднаго літра паліва з аўторка складзе:
- бензіну АІ-92-К5-Еўра — 2,27 рубля;
- бензіну АІ-95-К5-Еўра — 2,37 рубля;
- бензіну АІ-98-К5-Еўра — 2,59 рубля;
- дызельнага паліва — 2,37 рубля.
Папярэднія змены цэн на аўтапаліва адбыліся 7, 14, 21 і 28 сакавіка, 4, 11, 18 і 25 красавіка. Яно таксама штораз таннела на адну капейку. Да гэтага цэны не мяняліся з чэрвеня 2022 года.
Каментары