Вайна1717

Прыгожын пагражае адступленнем з Бахмута, называе сітуацыю крытычнай

Расійскі бізнэсовец, кіраўнік вайсковай групоўкі «Вагнер» Яўген Прыгожын заявіў, што гэтая ПВК «хутка скончыцца». Што азначае гэтая заява адыёзнага расіяніна, паспрабавала разабрацца Бі-бі-сі.

Яўген Прыгожын падчас інтэрв'ю Wargonzo. Фота: WarGonzo

Прыгожын даў вялікае інтэрв'ю расійскаму вайсковаму блогеру Сямёну Пегаву, уладальніку канала WarGonzo.

Падчас размовы кіраўнік «Вагнера» заявіў пра складаную сітуацыю на фронце і значныя праблемы расійскай арміі і наймітаў з ПВК.

З яго слоў вынікае, што рэгулярная расійская армія знаходзіцца ў жалю вартым стане, а рухаючай сілай прасоўвання сіл РФ у Данецкай і Луганскай абласцях з'яўляецца менавіта ПВК «Вагнер».

Ва УС РФ, сказаў Прыгожын, няма ў тым ліку нармальнага кіравання і стратэгічнага бачання.

Напрыклад, ён заявіў, што адсутнічае разуменне, што рабіць расійскім сілам пасля ўзяцця Бахмута. Прыгожын запэўнівае, што распрацаваў аперацыю захопу горада летась разам з камандуючым на той момант расійскіх войскаў Сяргеем Суравікіным.

План складаўся ў тым, каб пазбавіць УСУ наступальнага патэнцыялу да канца 2022 года, знішчаючы іх рэзервы каля Бахмута.

Але цяпер Украіне ўдалося падрыхтаваць новыя воінскія падраздзяленні для контрнаступу, які павінен пачацца найбліжэйшым часам — да 15 мая, мяркуе Прыгожын.

Расійскія сілы да гэтага наступу не гатовыя, запэўнівае ён.

Па стане на сёння, кажа Прыгожын, байцам «Вагнера», якія вядуць баі за Бахмут, крытычна не хапае боепрыпасаў. Запасы іх маюцца на складах рэгулярнай расійскай арміі, запэўнівае ён.

ПВК быццам бы трэба 80 тысяч снарадаў на дзень, але Прыгожын просіць Мінабароны РФ даць хоць бы 4 тысячы. Але не атрымлівае і гэтага.

Праз адсутнасць боепрыпасаў страты «Вагнера» выраслі ў 5 разоў, кажа ўладальнік ПВК.

«На сённяшні дзень мы прыходзім да таго, што ПВК «Вагнер» заканчваецца, ПВК «Вагнер» праз нейкі кароткі час перастане існаваць. Мы пойдзем у гісторыю. Нічога страшнага, так бывае».

З-за названай сітуацыі Прыгожын мае намер звярнуцца ў расійскія праваахоўныя органы з просьбай прыцягнуць чыноўнікаў Мінабароны РФ да адказнасці.

Калі сітуацыя са «снарадным голадам» не будзе вырашаная, то «Вагнер» выйдзе з Бахмута — цалкам або часткова.

«Калі дэфіцыт боепрыпасаў не будзе папоўнены, то мы вымушаныя будзем у арганізаваным парадку, каб не бегчы, як баязлівыя пацукі, або выходзіць або застацца гінуць. Верагодна, частку падраздзялення мы будзем вымушаныя вывесці з гэтай тэрыторыі, а потым… пасыплецца ўсё астатняе. Мы б'ем у набат!»

Але пры гэтым Яўген Прыгожын кажа, што «разварочваць гарматы» супраць Крамля вагнераўцы не плануюць, нягледзячы на цяжкую сітуацыю пад Бахмутам.

Варта заўважыць, што баі за Бахмут у Данецкай вобласці байцы «Вагнера» і расійская рэгулярная армія вядуць ужо 10 месяцаў.

Па стане на канец красавіка, украінскія сілы ўтрымліваюць толькі частку жылых кварталаў на захадзе горада, а таксама дзве дарогі, якія вядуць з Бахмута да Часавага Яра і Канстанцінаўкі.

З-за тактыкі, якая складаецца ў правядзенні штурмаў хвалямі і за кошт пераважна былых зняволеных, «Вагнер» нясе велізарныя страты асабовага складу.

Паводле звестак брытанскай разведкі, на пачатак года ва Украіне ваявалі блізу 50 тысяч «вагнераўцаў». Да канца сакавіка іх колькасць істотна зменшылася.

У прыватнасці, старшы вайсковы дарадца дэлегацыі Вялікабрытаніі ў АБСЕ Іен Стабс паведаміў, што пасля бітваў у раёне Бахмута загінулі або былі параненыя 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў і «вагнераўцаў».

«Гэтыя страты ў жывой сіле будуць працягваць стрымліваць расійскія наступальныя аперацыі ў раёне Бахмута, а таксама на больш шырокім тэатры баявых дзеянняў, і значныя страты «Вагнера», верагодна, будуць пагражаць яго здольнасці захаваць сваю ўплывовую ролю сярод расійскіх сіл, якія ваююць ва Украіне», — заяўляе Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW).

Паводле звестак разведкі, Крэмль ужо шукае замену «Вагнеру».

«Расійскае вайсковае кіраўніцтва, падобна, хоча замяніць іх іншай ПВК, якая была б больш падкантрольнай яму. Аднак ніводная з расійскіх прыватных вайсковых кампаній з тых, пра якія вядома, не з'яўляецца супастаўнай з «групай Вагнера» ў памерах і баяздольнасці».

Кіраўніцтва РФ, напэўна, лічыць, што грамадству будзе лягчэй успрымаць вялікія страты сярод наймітаў ПВК, чым у рэгулярнай арміі.

Чытаць таксама:

Прыгожын вяртае прыхільнасць Пуціна — ISW

Беларусь дала зброю ПВК «Вагнер», а Кітай адмовіў — Financial Times

Прыгожын патроліў прэзідэнта Швейцарыі навагрудскім сырам

Каментары17

  • Чаркашкварка
    29.04.2023
    П.ц будзе не толькi вашаму гагнеру и усёй вашай срашке.
  • Пак
    29.04.2023
    Не верь козлу - козлом не будешь!
  • Олег
    29.04.2023
    ром, уже миллион раз заявляли в США что в случае применения ЯО НАТО вступает в войну.

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Усе навіны →
Усе навіны

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»35

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!14

«Межы сціраюцца». Беларуска расказала, як і навошта стала вывучаць эсперанта на радзіме яго заснавальніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з 4 загінулымі пад Лідай

Галоўнае
Усе навіны →