Ілюстрацыйнае фота царквы «Новае жыццё»

Ілюстрацыйнае фота царквы «Новае жыццё»

Напярэдадні праваслаўнага Вялікадня хрысціянская моладзь з розных евангельскіх цэркваў прапаведавала на вуліцы Няміга ў цэнтры горада. Вернікі ўзялі вялікі крыж, распавядалі мінакам пра ахвяру Хрыста за грахі людзей, а таксама прапаноўвалі на аркушы паперы напісаць свае грахі і сімвалічна прыбіць да крыжа.

Сямёра вернікаў, з іх пяцёра з поўнаевангельскай царквы «Новае жыццё», былі затрыманыя, на іх надзелі кайданкі і адвезлі ў РУУС. Вернікаў да ночы пратрымалі ў кайданках, а потым адпусцілі.

28 красавіка суд наклаў на семярых хрысціян адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу памерам 100 базавых велічынь (3500 рублёў) кожнаму.

Чытайце таксама:

Дзяўчыну затрымалі за каментары. Вось як яе адшукалі

Пластычнага хірурга Аляксея Дужага прысудзілі да двух гадоў «хіміі»

У Гродне зноў прычапіліся да жанчыны ў штанах з БЧБ

Клас
1
Панылы сорам
9
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
30