Здарэнні55

У Мінску хлопец заснуў з дзяўчынай, а зранку знайшоў яе мёртвай. Наступныя дзеянні здзівілі нават міліцыянтаў 

Летась у лістападзе ў міліцыю паведамілі пра знікненне 26-гадовай жыхаркі сталіцы. Яе сваякі сказалі, што дзяўчына пайшла з дому і не вярнулася. Да таго часу яе не было дома каля тыдня. А калі гэтую справу пачалі расследаваць, то высветліліся незвычайныя падрабязнасці.

Фота ілюстрацыйнае

Стала вядома, што апошнім чалавекам, які бачыў дзяўчыну жывой, быў 27-гадовы мінчук. Ён забраў яе на аўтамабілі і прывёз да сябе дадому, у прыватны сектар. Яны правялі разам ноч, а раніцай, як запэўніваў хлопец, дзяўчына пайшла, і больш ён яе не бачыў, піша міліцэйская газета «На страже».

Камеры відэаназірання пацвердзілі, што дзяўчына насамрэч прыязджала да мужчыны, але пасля гэтага знікла. Сам жа ён на наступны дзень чамусьці ездзіў у прыгарадную вёску Каралёў Стан.

Праверка на паліграфе паказала, што хлопец хлусіць, і ўрэшце ён вымушаны быў расказаць, як усё было насамрэч. Паводле яго, ён прывёз дзяўчыну да сябе. Там яны выпілі і ляглі спаць. А раніцай, калі ён прачнуўся, пабачыў, што дзяўчына ў ложку нежывая.

Хлопец спалохаўся, што яго абвінавацяць у забойстве, і вырашыў пазбавіцца ад цела. Пад вечар ён апрануў загінулую, вынес у двор і пасадзіў на пасажырскае сядзенне сваёй машыны. Затым вывез цела з горада і выкінуў у яму на сметніку, накрыўшы дываном і закідаўшы галінкамі дрэў. 

Следчыя знайшлі на сметніку зніклую і праверылі паказанні, якія цалкам пацвердзілася. Патолагаанатам пацвердзіў, што прычынай смерці дзяўчыны стала хвароба і алкаголь, прыкмет жа крыміналу выяўлена не было. Раны ж, якія знявечылі цела дзяўчыны, былі нанесеныя звярамі.

Якую адказнасць за спробы схаваць цела будзе несці хлопец, у публікацыі не ўдакладняецца.

Каментары5

  • Мужык Хамсы
    28.04.2023
    Тыповая гісторыя. Вечарам мужык клянецца ў каханні, ранкам шукае, як пазбавіцца
  • даведка
    28.04.2023
    Надругательство над трупом (ст. 347 УК).

  • ёпт
    28.04.2023
    госпаде, где ж я так наГрышыла-то?
    Мужык, атсань от миня 

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →