З дошак і шыферу. Паглядзіце, якія прыпынкі зрабілі ў Ляхавіцкім раёне
Фота аўтобусных прыпынкаў у вёсках Куршынавічы і Гарбачы даслалі чытачы Intex-press.by.
Чытачы паведамілі, што дарожныя службы аператыўна адрэагавалі на артыкул пра дрэнныя дарогі ў Баранавіцкім раёне і заняліся рамонтам участкаў, на якія паказалі жыхары. У той жа час людзі працягваюць дасылаць новыя фота ў надзеі, што мясцовыя ўлады і камунальныя службы звернуць на іх увагу.
27 красавіка чытач з Ляхавіцкага раёна паскардзіўся на стан некаторых аўтобусных прыпынкаў у вёсках Куршынавічы і Гарбачы:
— Нядаўна ў Ляхавічах ля стадыёна адкрылі прыгожы прыпынак, хай жа ўлады паглядзяць, што дзеецца ў глыбінцы! Мясцовыя людзі самі збілі з дошак і шыферу нейкія адрыны, каб перачакаць непагадзь, пакуль прыйдуць прыгарадныя аўтобусы. Спадзяюся, ляхавіцкія камунальнікі звернуць увагу на гэтыя вёскі.
Каментары