Цяпла пакуль чакаць не прыходзіцца.
У суботу, 29 красавіка, умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў халоднай паветранай масе. Будзе без ападкаў. Ноччу -3..+ 3°С, днём +11..+17°С. У Мінску да +15°С.
У нядзелю задажджыць, але дажджы будуць кароткачасовыя. Уначы -1..+6°C, у заходніх раёнах краіны да +8°C; максімальная тэмпература днём складзе ад +11°C па паўночным захадзе да +19°C па поўдні.
У першы дзень мая будзе пераважна без ападкаў, толькі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу будзе ад -2°С па захадзе да +6°С па ўсходзе краіны, максімальная тэмпература днём +10..+17°С.
Каментары