Экстрэмісцкімі прызналі некалькі раённых чатаў і песню «Ах, Бандэра»
Пра папаўненне спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў» паведамляюць праваабаронцы.
Суд Гомельскага раёна 26 красавіка ўнёс туды музычную кампазіцыю «Ах, Бандэра!».
Таксама спіс папоўнілі:
- тэлеграм-каналы і чаты «Барань», «СИБ чат», «Чат помощи задержанным», «Малая Грушевка — новости», «Беларусь БЧБ Ютуб Youtube»;
- Twitter-старонка «Ігар Вожык Палынскі»;
- Старонка ва «Укантакце» «Илона Бреская (Шушунова)»;
- Старонка ў «Аднакласніках» «Naviny — Новости Беларуси»;
- YouTube-канал «СВОИ / ЧУЖИЕ Андрей Стрижак»;
- Медыяпраект «Позiрк — Навiны пра Беларусь» з сацсеткамі.
Каментары