абноўлена
Расійская ракета трапіла ў шматпавярховік ва Умані. Загінулі 23 чалавекі
У выніку трапляння расійскай ракеты ў жылы дом ва Умані загінулі 23 чалавекі, сярод іх ёсць трое дзяцей, паведаміў у эфіры нацыянальнага тэлемарафону міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.
«Яму было 3-4 гады. Дзіця, якое нікому нічога не зрабіла. У мяне гэта не ўкладаецца ў галаве», — напісала дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Дар'я Зарыўная.
У горадзе абвешчана трохдзённая жалоба.
Уначы Расія абстраляла Украіну ракетамі. Паветраныя сілы Украіны паведамлялі, што 21 з 23 ракет ім удалося збіць. 11 з іх былі збітыя над Кіевам. Былі збіты таксама два беспілотнікі. Паведамлялася, што гарады Украіны атакавалі самалёты стратэгічнай авіяцыі Ту-95 з раёна Каспійскага мора.
Каментары
Простая праўда , то бок вы сцвярджаеце, што гэта не вайна?
а што? спецаперацыя?
вы таксама з газеты Правда?