У Мурманскай вобласці Расіі разбіўся знішчальнік МіГ-31. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён упаў у возера, паведамляе ТАСС.
«У МіГ-31 падчас выканання планавага палёту, папярэдне, загарэўся адзін з рухавікоў, пасля чаго ён упаў», — заявіла Міністэрства абароны Расіі.
Па словах відавочцаў, у раёне крушэння былі бачныя два парашутысты. Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла, што пілоты паспелі катапультавацца.
Каментары