Пракурор папрасіў тры гады калоніі для стрыечнага брата намесніка камандзіра палка Каліноўскага
У Мінскім гарадскім судзе 26 красавіка разглядаецца крымінальная справа палітзняволенага Сяргея Франчука, якога абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369), распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК), піша «Вясна».
Сяргей Франчук — стрыечны брат намесніка камандзіра палка Кастуся Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Вядома, што яго забралі з кватэры бацькоў у Бабруйску, дзе мужчына жыў апошнім часам. 5 чалавек з мінскага АМАПа ўварвалася ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве, правялі ператрус, забралі мабільны тэлефон, ноўтбук і самога Франчука.
Справу разглядае суддзя Яўген Пісарэвіч, дзяржабвінаваўца — Раманенка.
Пракурор папрасіў для Сяргея Франчука тры гады зняволення.
Каментары