Свет33

Украінская разведка параіла расіянам не хадзіць на парад 9 Мая і трымацца далей ад вайсковай тэхнікі

Украінскае выданне «Обозреватель» апублікавала інструкцыю, нібыта складзеную расійскімі вайскоўцамі на выпадак выяўлення старонняга беспілотніка падчас парада на Краснай плошчы. Украінская разведка дала свае парады шараговым расіянам. 

Прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэй Юсаў у каментары журналістам заявіў, што Кіеў валодае ўсёй інфармацыяй аб мерах бяспекі, якія расійскія ўлады прымаюць у сувязі з 9 Мая, уключаючы меры бяспекі, маршруты і рассадку аховы галоўных ваенных злачынцаў РФ.

«Думаю, што шараговым расіянам, грамадзянскім, мірным жыхарам, якія не звязаныя з вайсковымі злачынцамі і агрэсіяй Расіі супраць Украіны, варта ўсе дні, як, уласна, і ўсе будучыя, пазбягаць прысутнасці і знаходжання побач з вайсковымі злачынцамі і побач з вайсковымі абʼектамі, якія могуць выкарыстоўвацца ў агрэсіі так званай Расійскай Федэрацыі супраць Украіны», — заявіў прадстаўнік выведкі.

Напярэдадні «Обозреватель» апублікаваў нібыта расійскую інструкцыю на выпадак паветранага нападзення 9 Мая.

Мяркуючы па дакументах, у парадзе ў Маскве прыме ўдзел больш за 40 расійскіх танкаў, сярод якіх дванаццаць Т-72, ​​дванаццаць Т-80, дванаццаць Т-90 і пяць «Армат», а таксама дзесяць гаўбіц, восем ракетных комплексаў «Іскандэр», восем ЗРК «С-400» і каля сотні розных БТРаў і баявых машын.

Каментары3

  • Мікола)))
    26.04.2023
    Хутчэй за ўсё, заходнія партнэры ізноў прасілі ЗСУ улічваць сьвяшчэнныя "празнікі дарагіх расіян". Як у 2014-2015 прасілі не адказваць па расейскай тэрыторыі, хоць зь яе вёўся абстрэл.
  • Чаркашкварка
    26.04.2023
    У Драздах цi дзе там паднапрагчы атверсцiе.
  • роні
    26.04.2023
    “у парадзе ў Маскве прыме ўдзел больш за 40 расійскіх танкаў” - гэта ўсё што засталося ад “другой арміі”

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным23

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

«Тры-пяць разоў перакуліліся»: Аляксандр Саладуха з сынам трапіў у жудаснае ДТЗ — ФОТЫ15

Выйшаў на свабоду доктар-неўролаг Аляксандр Цялега

«Арэшнік» для Беларусі. Куды Лукашэнка ўцягвае краіну8

Беларус-дальнабойшчык знайшоў у сваім рэфрыжаратары двух нелегальных мігрантаў1

Канапацкая падзякавала камуністам за дапамогу, але сама застаецца «нацдэмкай»7

«У нас іншыя прыярытэты цяпер». Расія можа не прыйсці на дапамогу Асаду6

Расійскі віцэ-прэм'ер расказаў, калі ўвядуць агульную валюту з Беларуссю1

Купля трактароў з Беларусі прынесла праблемы польскім фермерам2

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным23

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →