Свет55

У Расіі знеслі помнік рэпрэсаваным літоўцам і палякам

У Кудымкарскім раёне Пермскага краю знеслі помнік рэпрэсаваным палякам і літоўцам, пастаўлены на месцы былога ўрочышча Галяшор. Пра гэта са спасылкай на пермскую арганізацыю «Цэнтр гістарычнай памяці» паведамляе «Новая газета. Еўропа».

Фота Яраслава Чарнова

Прапажу помніка мясцовыя жыхары выявілі ў пятніцу. Калі гэта адбылося і хто гэта зрабіў, пакуль невядома, распавялі ў арганізацыі. Помнік складаўся з драўлянай канструкцыі на бетоннай аснове. Па яго баках на двух металічных пласцінах былі напісаныя 89 імёнаў і прозвішчаў загінулых у Галяшоры ссыльных з Літвы і Польшчы (а верагодна, і ўраджэнцаў Беларусі, — НН). Ён быў пастаўлены каля могілак з магіламі жыхароў пасёлка, куды высылалі палякаў і літоўцаў у 1930-х і 40-х гадах.

Помнік быў пастаўлены на сродкі прыватных асоб, у тым ліку тых, хто пражываў у Галяшоры да ліквідацыі спецпасёлка. Ён размяшчаўся ў лесе, на адлегласці ад населеных пунктаў.

«Для мяне цалкам відавочна, што адзіная прычына знішчэння помніка — нацыянальнасць людзей, якім ён прысвечаны. Польшча і Літва цяпер лічацца «недружалюбнымі краінамі», а значыць, усё, што з імі звязана, будзе знішчацца», — сказаў «Новай газеце» старшыня Пермскага «Мемарыяла» Роберт Латыпаў.

Паводле яго слоў, помнік быў цалкам зроблены з бетону і арматуры, быў вельмі моцным, і каб яго разбурыць, трэба было альбо праводзіць выбуховыя работы, альбо задзейнічаць спецтэхніку. Прадстаўнікі мясцовых уладаў прапажу помніка не каментавалі.

Каментары5

  • Историк
    25.04.2023
    Чего ожидать от этих Варваров: сталинисты и прочие, подобные на них, УНИЧТОЖАЛИ ЛЮДЕЙ В ПРОМЫШЛЕННЫХ МАСШТАБАХ, например, НКВДист Берг первым применил грузовики-душегубки с надписью "ХЛЕБ" против "врагов народа", опередив айнзацкоманды Гимлера...
    Страшная страна - эта "Россия", СТРАШНЫЕ и ПРЕСТУПЛЕНИЯ этой "России".
    Беларусь ДОЛЖНА РАЗОРВАТЬ этот ПОЗОРНЫЙ "союз" с подобными Людоедами: НЕЧЕГО в этом КРОВАВОМ "союзе" Народу Беларуси делать!!! Только НЕЗАВИСИМОСТЬ и НЕЙТРАЛЬНЫЙ СТАТУС СПАСЁТ БЕЛАРУСЬ!!!
  • Тарбарыль Кобагдарыён
    25.04.2023
    Историк, неўтральны стан не выратуе. Неўтралітэту да злачынцы не йснуе, калі ня быць падонкам...
  • Žilvinas
    25.04.2023
    That iš Russia, they don't thinking with their heads. They listening russianTV and radio propoganda and nake foolish things.

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Усе навіны →
Усе навіны

АРІП мяняе правілы доступу ў асабісты кабінет

У Расіі двое дзяцей спалілі верталёт3

З 10 лістапада беларусы будуць заязджаць у Еўрасаюз па новых правілах. Што зменіцца?2

Тэйлар Свіфт абвясціла, каго падтрымае на амерыканскіх прэзідэнцкіх выбарах5

Харыс: Пуцін з'еў бы Трампа на абед6

Пажарныя патушылі пажар на балоце Ельня

Дэбаты Трампа і Харыс. Галоўнае11

180 рублёў за кілаграм, а смак як у елкі: здаецца, знайшліся самыя дарагія цукеркі ў Мінску3

Украінскі футбаліст так хацеў гуляць у Беларусі, што нелегальна пераплыў памежную раку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?5

Як склалася жыццё вундэркінда з Жодзіна, які ў 12 гадоў паступіў у медыцынскі ўніверсітэт?

Галоўнае
Усе навіны →