Развітанне з архіепіскапам Арцеміем пройдзе з 13:00 23 красавіка па 12:00 24 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гродне, паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай праваслаўнай царквы.
У панядзелак, 24 красавіка, а 8-й гадзіне раніцы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гродна распачнецца літургія, пасля якой будзе праведзены чын адпявання.
Апоўдні 24 красавіка цела памерлага перавязуць у Мінск на Чыжоўскія могілкі. А 15-й гадзіне адбудзецца памінальная літыя, пасля якой архіепіскапа пахаваюць побач з магіламі ягоных сваякоў.
Былы праваслаўны архіепіскап Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій памёр ноччу з 21 на 22 красавіка на 71-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.
У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна і недвухсэнсоўна асудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, за што ў чэрвені 2021 года Сінод БПЦ пазбавіў яго пасады.
«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі». За што мы шануем уладыку Арцемія
«Усё, што спушчана зверху, — усё святое». Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ
Былы архіепіскап Гродзенскі Арцемій: Як хочацца памерці так, каб не было сорамна, што я святар!
Архіепіскап гродзенскі — настаўнікам: «Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе фальсіфікацыі, за тую хлусню»
Каментары
Гарадзенскі архіяпіскап Арцемій — настаўнікам, 2020 год: "Вам на каленях трэба стаяць, за ўсе
фальсіфікацыі, за тую хлусню"