Папа Францішак 21 красавіка 2023 года прыняў у Ватыкане членаў дабрачыннай арганізацыі Papal Foundation (Папскі фонд) і падчас гэтай сустрэчы закрануў праблему празрыстасці ў фінансавых справах, якія вядзе Каталіцкая царква ва ўсім свеце.
Пантыфік нагадаў пра намаганні, якія Апостальская сталіца прыкладае апошнія гады для большай фінансавай траспарэнтнасці ў дзейнасці яе структур.
«Гэта асабліва важна ў дабрачыннай дзейнасці, якая грунтуецца на добрай волі і шчодрасці многіх людзей па ўсім свеце.
Хоць фінансавыя скандалы, выкліканыя адсутнасцю пільнасці і празрыстасці, не параўнальныя з велізарнай шкодай, нанесенай няздольнасцю абараніць найбольш уразлівых ад розных форм злоўжыванняў, тым не менш яны шкодзяць добраму імені Касцёла і могуць паставіць пад сумнеў пераканаўчасць самой веры», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
Абыходзіць санкцыі «кашальку Лукашэнкі» Зайцаву дапамагае стаўбцоўскі ксёндз Лашук — БРЦ
Ці будзе касцёл у Бабруйску належаць вернікам? Пакуль выглядае, што прынамсі не найбліжэйшым часам
Каментары