Меркаванні55

«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі». За што мы шануем уладыку Арцемія

Гісторык Аляксандр Пашкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаўся пра гістарычную ролю былога гродзенскага архіепіскапа Арцемія, вестка пра смерць якога прыйшла сёння.

Уладыка Арцемій у 2020 годзе на практыцы паспрабаваў увасобіць ідэальны вобраз той Царквы, якой яна, на думку, я мяркую, вельмі многіх, павінна быць.

Найбольш каштоўным і ўражвальным гэта было ў тым ліку і таму, што акурат ад іерархаў той Царквы, да якой належаў ён, такога мала хто чакаў — згодніцкая пазіцыя іншых епіскапаў выглядала куды больш прадказальнай, чаканай і нават у пэўным сэнсе натуральнай.

Калегі Арцемія зрабілі тады і робяць усё ад іх залежнае цяпер, каб давесці, што ўвасоблены ім вобраз Царквы — памылковы і шкодны, што насамрэч яна зусім не такая. І старанні іх небеспаспяховыя, трэба сказаць. Але архіепіскапа Арцемія гэта ўжо не тычыцца.

Ён у пераломны час зрабіў свой свядомы асабісты выбар і, самае галоўнае, — ад яго не адступіўся ды годна датрымаў да канца. Страціўшы высокае становішча, захаваў сумленне, павагу да сябе з боку нават зусім не рэлігійнай часткі грамадства і, што таксама немалаважна, месца ў гісторыі.

Такая налепка з цытатай архіепіскапа Арцемія вісела ў адным з мінскіх ліфтаў вясной 2021 года 

Думаю, для яго асабіста апошняе таксама было вельмі важным. З нешматлікіх інтэрв'ю, дадзеных ужо пасля адхілення, гэта добра відаць.

Ды ён нават і прамым тэкстам казаў: «Не важны пачатак, важны канец. Госпадзе, як хочацца памерці, каб не было сорамна, што я святар!»

І яму гэта несумненна ўдалося. Вечная памяць!

Каментары5

  • Простая праўда
    22.04.2023
    Уладыка Арцём ёсьць герой Беларусі. Ён быў чалавекам сумленьня, які ня здрадзіў праўдзе й сваім маральным каштоўнасьцям. Ён быў адважным слугою Божым, а не баязьлівым рабом дзяржаўнай улады. Ён цаніў Беларусь, беларусаў, іхную свабоду і іхны дабрабыт. Ушануйма ягоную годную памяць, пераймаючы ягоны прыклад адважнасьці, сумленнасьці й чалавечае прыстойнасьці. Гэты гераізм зараз вельмі патрэбны Беларусі. Вечная яму памяць! Жыве Беларусь!
  • сьльшьком мало ь
    23.04.2023
    Простая праўда , вы прапусьцілі "ь" у слове "гераізм"
  • Вывучыце сваю граматыку
    23.04.2023
    сьльшьком мало ь, Ніякай «ь» у слове «гераізм» няма — ні ў клясычным беларускім правапісе тарашкевіцы, ні ў савецкім скажэньні беларускага правапісу й вымаўленьня. 

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Усе навіны →
Усе навіны

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

Дабратвор перадумаў праводзіць у Варшаве пікет за Канапацкую. І вось чаму21

Толькі сем беларусаў атрымалі прытулак ва Украіне ў мінулым годзе5

Трамп памілаваў 1600 удзельнікаў штурму Капітолія7

Самы дарагі катэдж Беларусі каштуе $8 мільёнаў і знаходзіцца ў садовым таварыстве «Малінка» ШМАТ ФОТА12

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»4

Вось што варта расказаць літоўцам пра «Пагоню»

Галоўнае
Усе навіны →