Ведамства адзначае, што ў Хартуме знаходзіцца 10 чалавек. Усе ў бяспецы, аднак эвакуацыя пакуль немагчымая з-за боесутыкненняў у краіне.

«З усімі з іх наша пасольства ў Егіпце знаходзіцца на сувязі, аказвае кансультацыйную дапамогу і іншае садзейнічанне. Дваіх удалося вывезці ў адносную бяспеку — на тэрыторыю пасольства Расіі, якое аказвае нам усё магчымае садзейнічанне», — зазначае замежнапалітычнае ведамства.

«Беларускі экіпаж паветранага судна авіякампаніі «Бельканта» з 7 чалавек знаходзіцца на адносным аддаленні ад эпіцэнтра боесутыкненняў, аднак пакідаць месцазнаходжанне і перамяшчацца ў гэты момант вельмі небяспечна. Сітуацыя пакуль застаецца складанай. Пасольства Беларусі ў Егіпце працягне аказваць усё магчымае садзейнічанне нашым суайчыннікам», — паведамляе МЗС.

Нагадаем, што 15 красавіка ў Судане ўспыхнулі жорсткія баі паміж мясцовымі вайскоўцамі і сіламі хуткага рэагавання — ваенізаванымі фармаваннямі краіны. Рознагалоссі ўзніклі з нагоды інтэграцыі апошніх у склад войска і адтэрмінавалі падпісанне падтрыманага міжнароднай супольнасцю пагаднення з палітычнымі партыямі аб пераходзе да дэмакратыі.

Чытайце таксама:

Спроба вайсковага перавароту ў Судане. Там пачаліся сутыкненні паміж арміяй і «джынамі на конях»

МЗС параіў беларусам не ехаць у Судан

У Судане праз узброеныя сутыкненні захрас экіпаж беларускага самалёта Belcanto Airlines

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0