Фота з разбомбленай марыупальскай радзільні прызналі фатаграфіяй года па версіі World Press Photo
Фотаздымак параненай цяжарнай жанчыны, якую эвакуююць з Марыупальскай радзільні, якую абстрэльвалі расійскія войскі, удастоены прэстыжнай прэміі World Press Photo.
Здымак быў зроблены фатографам агенцтва Associated Press Яўгенам Малалеткай 9 сакавіка 2022 года.
На фота — 32-гадовая Ірына Калініна. Яна памерла ад атрыманых траўмаў праз паўгадзіны пасля нараджэння мёртвага дзіцяці, якога збіралася назваць Міронам.
Спачатку расійскія СМІ і чыноўнікі сцвярджалі, што фота былі пастановачнымі, а пазней адмаўлялі дачыненне расійскага войска да бамбёжкі радзільні.
Іншыя фота пераможцаў World Press Photo глядзіце тут.
Каментары