Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што не маюць дачынення да ўчорашняй успышкі. Але пахваліліся сваімі дасягненнямі
Аб'ект, які ўспыхнуў у небе над Гомелем і Кіевам, быў метэарытам альбо спадарожнікам і да працы СПА дачынення не мае, заявілі Паветраныя сілы УСУ.
У той жа час праца па збіцці дронаў-камікадзэ ідзе ў паўднёва-ўсходніх рэгіёнах Украіны.
Паводле Паветраных сіл УСУ, падраздзяленнямі зенітных ракетных войскаў паветранага камандавання «Усход» знішчана 10 з 11 «Shahed-136/131».
Каментары