У Краснадарскім краі загінуў грамадзянін Беларусі, паведаміла беларускае пасольства ў Расіі. Трагедыя адбылася падчас сплаву.
«Па інфармацыі Галоўнага ўпраўлення МНС па Краснадарскім краі ў Апшаронскім раёне расійскага рэгіёна падчас праходжання турыстычнага маршруту (сплаў па рацэ Пшэха) загінуў грамадзянін Беларусі Хлебін Раман Фёдаравіч, 06.07.1983 г. н. Праводзяцца следчыя дзеянні», — паведамілі ў пасольстве.
У складзе групы, якая праходзіла маршрут, было 11 чалавек, восем з якіх — грамадзяне Беларусі. Іншых пацярпелых сярод турыстаў няма. Група была знятая з маршруту і дастаўленая ў найбліжэйшы населены пункт.
Каментары