Вайна

«Контрнаступленне на ўсходзе ўжо ідзе» — намесніца міністра абароны Украіны

Намесніца міністра абароны Украіна Ганна Маляр заявіла, што контрнаступленне не варта зводзіць да нейкіх актыўных наступальных дзеянняў і канкрэтных дат. Паводле яе слоў, гэта комплекс мер, і на ўсходзе ўжо цяпер ідуць контрнаступальныя дзеянні УСУ.

Ганна Маляр. Скрыншот з эфіру тэлемарафону

У эфіры агульнанацыянальнага тэлемарафону Ганна Маляр заявіла:

«Не трэба зводзіць публічна контрнаступленне толькі да нейкіх актыўных наступальных дзеянняў, таму што гаворка ідзе пра стратэгічную мэту УСУ — вызваліць усе нашы тэрыторыі. Мы нацэленыя на вызваленне тэрыторыі і мы нацэленыя на спыненне ворага ў яго наступальных дзеяннях.

Таму казаць вузка пра контрнаступленне — некарэктна. Гэта велізарны комплекс дзеянняў і мерапрыемстваў, якія ажыццяўляюць УСУ. Гэта перш за ўсё падрыхтоўка людзей да комплексу дзеянняў — і да абарончых, і да наступальных.

Але ўсё разам, калі мы гаворым пра нашу стратэгічную мэту, гэта можна назваць мерамі контрнаступальных дзеянняў. Яны ўключаюць падрыхтоўку тэхнікі, людзей, падрыхтоўку рэзерву, фарміраванне тактыкі (планаў «А», «Б», «В», таму што не можа быць толькі аднаго варыянта дзеянняў, бо вораг таксама рэагуе на гэта).

І трэба разумець, што такія рашэнні прымаюцца за вельмі кароткі тэрмін, а не за месяц-два. План канчаткова абіраецца такім чынам, каб вораг не змог адрэагаваць.

Вы павінны разумець, што УСУ на сёння не рыхтуюць нешта адно ў нейкім канкрэтным кірунку, а трэба разумець, што УСУ штодня рыхтуюцца да поўнага вызвалення нашых тэрыторый, а не толькі контрнаступлення…».

Намесніца міністра абароны адзначыла таксама, што актыўныя штурмавыя дзеянні ў Бахмуце, Мар'інцы на Аўдзееўскім, Ліманскім напрамках фронту таксама можна лічыць элементам контрнаступлення. Па словах Маляр, вайскоўцы не абмяркоўваюць публічна ці нават паміж сабой планы Узброеных сіл па контрнаступленні. Яна ўдакладніла, што планы УСУ залежаць ад магчымасцяў украінскай арміі і ад інфармацыі пра стан ворага.

Каментары

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск вырашыў купіць кватэру ў Варшаве12

У Беларусі перад выбарамі могуць блакаваць інтэрнэт — як да гэтага падрыхтавацца, каб быць на сувязі8

Праз санкцыі беларускія півавары не могуць выпускаць бляшанкавае піва ў пінтах1

Жанна Нямцова расказала пра раман з расійскім шпіёнам Пабла Гансалесам8

Прапаганда анансавала сюжэт з былым добраахвотнікам Васілём «Пацуком» Верамейчыкам, запісаны ў гатэлі8

Памерла Любоў Сівурава1

Кіроўца маршруткі высадзіў жанчыну з трохгадовым дзіцём, бо яна аплаціла праезд толькі за сябе. Ці законна гэта?10

Трамп прыпыніў усе праграмы дапамогі ЗША іншым краінам8

Лукашэнка сказаў, што яму спадабаўся «Сярожа Сыранкоў»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся3

У Гомелі падлетак прынёс у школу нож, каб забіць аднакласнікаў, якія з яго здзекаваліся

Галоўнае
Усе навіны →