Качанава дала Шведу грамату за «забеспячэнне правоў і свабод» і пажадала далейшых поспехаў
Генпракурор Андрэй Швед стаў уладальнікам Ганаровай граматы Нацыянальнага сходу, якую яму асабіста ўручыла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.
Паведамляецца, што грамата ўручаная «за дзейнасць па забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, умацаванні правапарадку і барацьбе са злачыннасцю».
Уручаючы Шведу ўзнагароду, Наталля Качанава выказала яму ўдзячнасць за працу «на карысць краіны» і пажадала далейшых поспехаў.
Генпракурор Андрэй Швед — адна з ключавых фігур у правядзенні рэжымам Лукашэнкі палітычных рэпрэсій, адна з найбольш адыёзных постацяў у ягоным атачэнні.
Каментары