Свет44

Каб расплаціцца з доўгам, Шры-Ланка перадасць Кітаю 100 тысяч макак. Але для чаго?

Гэтая гісторыя, магчыма, не такая смешная, як можа падацца ў пачатку.

Цэйлонскія макакі — самыя маленькія сярод астатніх відаў макак, і сустракаюцца яны толькі на Шры-Ланцы. Фота: Wikimedia Commons

Улады Шры-Ланкі плануюць адправіць 100 тысяч цэйлонскіх макак — гэтыя самыя маленькія сярод малпаў жывуць толькі на гэтым востраве — Кітаю ў якасці выплаты замежнага доўгу перад гэтай краінай. Пра гэта 18 красавіка паведаміла выданне The Times.

Як стала вядома, на такіх умовах здзелкі настаяў сам Кітай.

Кітайскія чыноўнікі сцвярджаюць, што звяркоў размесцяць у заапарках, аднак таварыстваў па абароне жывёл і праваабарончыя арганізацыі сумняюцца ў праўдзівасці такой заявы. У Кітаі ёсць толькі 18 заапаркаў з магчымасцю размяшчаць такі тып жывёлаў, і ва ўсіх іх разам можа змясціцца толькі 5 тысяч малпаў.

«Спачатку мы думалі, што іх хочуць зарэзаць на мяса, але потым мы атрымалі іншую інфармацыю. Цяпер мы цалкам перакананыя, што макакі трапяць у лабараторыі на біялагічныя эксперыменты, бо існуе вялікі попыт, асабліва пасля Covid, на такіх маленькіх лабараторных жывёл. Аднак як іх будуць вылоўліваць. А перавозіць? Цяжка сабе ўявіць», — сказаў Хеманта Уітанадж з Цэнтра экалагічнай справядлівасці ў Каломба.

Паводле яго слоў, у Шры-Ланкі па стане на сярэдзіну 1970-х жыло каля 600 тысяч цэйлонскіх макак, пасля гэтага перапісы папуляцыі не праводзіліся. У кожным разу, пагашэння доўгу перад Кітаем макакамі — гэта, на ягоную думку, «жудасны лёс для гэтых жывёл».

А міжнародная некамерцыйная арганізацыя PETA (People for the Ethical Treatment of Animals — Людзі за этычныя адносіны да жывёл) таксама наўпрост заяўляе, што макак у кітайскіх лабараторыях будуць «змяшчаць у клеткі, атручваць, рэзаць і забіваць» і што гэта паставіць іх від на мяжу знікнення.

Што падвяло Шры-Ланку да такога становішча і такой здзелкі?

Як мы пісалі раней, у Шры-Ланцы летась прайшлі беспрэцэдэнтна масавыя акцыі пратэсту з прычыны сур'ёзнага эканамічнага крызісу. Кавід падсёк галоўны корань эканомікі краіны — сферу турызму. На гэта наклаліся наступствы неэфектыўнага кіравання краінай — краіну ўзначальваў пракітайскі ўрад, які рабіў стаўку на кітайскія інвестыцыі і крэдыты. 

Шры-Ланка вымушаная была афіцыйна абвясціць дэфолт. У выніку акцыі пратэсту прывялі да ўцёкаў прэзідэнта Шры-Ланкі Гатабаі Раджапаксы і яго сям'і за мяжу і змены ўлады ў краіне. Аднак гэта не вырашыла эканамічных праблем і пытанняў выплаты знешніх даўгоў — перад Кітаем перш за ўсё.

Як адзначае The Times, Кітай у рамках ініцыятывы «Адзін пояс — адзін шлях» інвеставаў вялізныя грошы ў інфраструктуру Шры-Ланкі, і асабліва у яе стратэгічны марскі порт Хамбантота, які быў цалкам пабудаваны за кошт кітайскага крэдыту.

І зараз коштам лёсу 100 тысяч цэйлонскіх макак Шры-Ланка спрабуе выплаціць 7 мільярдаў даляраў доўгу Кітаю за яго інвестыцыі.

Дарэчы, знешні доўг Беларусі перад адным з яе галоўных інвестараў, Расіяй, на дадзены момант складае звыш 8,5 мільярда даляраў.

Каментары4

  • Фалуньгун
    19.04.2023
    Вар.№1: Отправят в порнобордели, там любят баловать перчики субтильными фигурками....

    Вар.№2: Царь обезьян Сунь Укун собирает армию для молниеносного броска на запад, востановить империю Цинь...

    Вар.№3: Фейк ШИ..


  • Гос.о
    21.04.2023
    Итого: 70 тысяч долларов за обьезьянку. Дороговато
  • Маркус
    24.04.2023
    Беларусь адправіць 100 000 амапаўцаў і ябацькаў пад відам макак, гэтага дабра цэлых 3%

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →