Кітайскі абутак з беларускімі надпісамі і цытатамі нашых класікаў прадаецца ў краме Баранавічаў. ФОТАФАКТ
У Баранавічах у «Мегатопе» можна набыць абутак з цытатамі беларускіх класікаў, піша Intex-press.
У асноўным, у продажы прадстаўлены мужчынскі абутак: кеды з цытатамі Уладзіміра Караткевіча, красоўкі з беларускім арнаментам і абутак з калекцый, прысвечаных беларускай міфалогіі і птушкам.
А ў жаночым асартыменце ў продажы толькі адна мадэль — красоўкі з цытатай з верша «Пачынаецца ўсё з любві» Яўгеніі Янішчыц.
Увесь абутак з надпісамі на беларускай мове выраблены ў Кітаі.
Каментары