Акцёры Вудзі Харэльсан і Мэцью МакКонахі могуць быць братамі. Яны нават думаюць зрабіць тэст ДНК
Вудзі Харэльсан і Мэцью МакКонахі збіраюцца зрабіць ДНК тэст, каб даведацца, ці не з'яўляюцца яны братамі. Аднак МакКонахі пакуль што не да канца ўпэўнены ў тым, што гэта трэба рабіць — у такім выпадку ён рызыкуе даведацца, што яго тата, насамрэч, не яго.
У тым, што праблема такая ёсць, прызнаўся Мэцью МакКонахі ў падкасце Let's Talk Off Camera.
Па яго словах, яго маці ведала тату Вудзі. Акторы нават высветлілі, што тата Харэльсана быў на волі (яго некалькі разоў судзілі) у той жа самы час, калі бацькі МакКонахі часова былі ў разводзе. І нават знайшлі чэкі з рэстаранаў заходняга Тэхаса, дзе іх бацькі, верагодна, маглі сустракацца.
Каментары
я ж 100% гетэра
некалі была...
апошнім часам раблюся ўсё больш прынцыповай дзеўсьвінніцай
што праўда
але...
пазаўчора марыла выйсці замуж за Азаронка...
але ўчора нечакана ўзніклі новыя планы...
я надта дрэнная?
да?