На адной са старонак дакумента гаворыцца, што ў Беларусі «турэцкія кампаніі закуплялі падсанкцыйныя тавары», а затым «прадавалі іх на еўрапейскіх рынках».

«Гандлёвы аташэ Турцыі ў Беларусі ў кастрычніку і лістападзе 2022 года паведаміў, што турэцкія кампаніі закуплялі падсанкцыйныя тавары ў Беларусі і прадавалі іх на еўрапейскіх рынках, перапрадавалі тавары з Еўропы ў Расію», — паведамляецца ў дакуменце.

Пры гэтым выкарыстоўваліся пэўныя банкі, каб пазбегнуць пільнай увагі з боку групы распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываннем грошай, якая ўнесла Турцыю ў так званы «шэры» спіс краін, якія знаходзяцца пад узмоцненым кантролем.

Акрамя таго, зыходзячы са сказанага ў дакуменце, Турцыя фактычна выконвала ролю пасрэдніка ў расійска-ўкраінскай вайне, выступаючы на баку Масквы. Так, паводле звестак Пентагона, у лютым 2023 года нейкія «турэцкія кантакты» сустракаліся з вайскоўцамі ПВК «Вагнер», каб абмеркаваць куплю абсталявання і зброі расійскімі наймітамі для «ўзмацнення груп у Малі і Украіне». Праўда, пра якія менавіта віды ўзбраення ішла гаворка і ці ўдалося ПВК «Вагнер» закупіць неабходнае абсталяванне, не ўдакладняецца.

Журналісты Politico і The Washington Post, якія таксама атрымалі доступ да гэтых дакументаў, звярнуліся да турэцкіх уладаў па каментарый, аднак тыя адмовіліся абмяркоўваць гэтую інфармацыю з журналістамі. Прэс-служба заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына таксама ніяк не пракаментавала гэтую інфармацыю.

Чытайце таксама:

Прэм'ер Венгрыі назваў Украіну «фінансава неіснуючай дзяржавай». У Расіі яго пахвалілі

Польшча прапаноўвала Беларусі спыніць рэпрэсіі, але перамовы не прынеслі вынікаў — МЗС Польшчы

Сербія пастаўляе зброю Украіне — Reuters

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6