У Дзяржаўнай думе Расіі з'явілася працоўная група, якой трэба будзе распрацаваць прапановы, як пазбавіць даходу ў Расіі «замежных агентаў» і артыстаў, якія з'ехалі з краіны.
Паводле слоў віцэ-спікера Пятра Талстога, задача працоўнай групы — «знайсці справядлівае рашэнне ў гэтай вельмі тонкай і далікатнай сферы».
Талстой адзначыў, што ў Дзярждуму паступаюць «дастаткова радыкальныя прапановы… таму што кепска зарабляць грошы ў краіне, якую ты ненавідзіш».
Каментары