Яшчэ аднаго хлопца затрымалі пасля фэйкавай рассылкі ад ГУБАЗіК
У публікацыі сцвярджаецца, што да чалавека спачатку прыйшлі, а потым адшукалі, у чым ён «вінаваты».
Затрыманы, якога паказаў ГУБАЗіК, — 23-гадовы мінчук Ягор Вайцяховіч. Ён скончыў мінскі прафесійны ліцэй будаўніцтва ў 2018-м годзе.
Сілавікі сцвярджаюць, што ён актываваў фэйкавы бот нібыта «Байпола», пасля чаго да яго прыйшлі. Іллю змушаюць рваць яго майку проста на відэа (на ёй надпіс «Псіхо3%»).
Пасля таго, як у хлопца ўчынілі ператрус, сцвярджаюць сілавікі, яны высветлілі, што ён прымаў удзел у пратэстах ля ўніверсама Рыга ў 2020-м годзе. Пасля гэтага хлопца арыштавалі.
Ці заведзеная супраць Вайцяховiча крымінальная справа — не паведамляецца.
Нагадаем, учора адбылася чарговая фэйкавая рассылка нібы ад імя «Байпола». У ёй прапаноўвалася быццам бы праверыць свой акаўнт праз бот, але насамрэч вы перадавалі свае звесткі наўпрост у ГУБАЗіК.
Гэта не першая такая рассылка — падобныя ўкіды адбываліся ў кастрычніку (двойчы) і лістападзе 2022-га года, а пасля ў студзені і лютым 2023-га. Кожны раз на яе выпадкова трапляліся па некалькі чалавек.
Каментары