Грамадства2020

Протадыякан мінскага Петра-Паўлаўскага сабора пайшоў ваяваць за Расію. Веніямін благаславіў

Святар Андрэй Логвінаў з Кастрамы, бацька протадыякана з мінскага сабора Святых Пятра і Паўла Максіма Логвінава, у размове з адыёзным духоўнікам Свята-Елісавецінскага манастыра протаіерэем Андрэем Лемяшонкам расказаў, што ягоны сын цяпер ваюе ва Украіне. Відэа было апублікавана на канале манастыра, заўважыла «Хрысціянская візія».

Протадыякан Максім Логвінаў

Па словах Логвінава-старэйшага, у кастрычніку 2022 года протадыякан Максім прыехаў у родную Кастраму, каб зрабіць сабе прапіску ў доме бацькі. Пасля гэтага ён адразу пайшоў у ваенкамат і запісаўся добраахвотнікам для ўдзелу ў т. зв. «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Таксама святар падзяліўся, што на гэты крок протадыякана блаславіў сам мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Больш за тое, кіруючы архірэй наказаў протадыякану Максіму выкладаць святое прычасце расійскім вайскоўцам і надзяліў яго выключным правам прымаць споведзі, але паведамляючы імёны самому мітрапаліту ў Мінск, каб той мог прачытаць «дазвольную малітву».

У дні Велікоднага тыдня і на свята Вялікадня протадыякан Максім будзе, як паведамляецца, служыць у Петра-Паўлаўскім саборы — ён прыехаў у Мінск у адпачынак.

48-гадовы протадыякан Максім Логвінаў — намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай праваслаўнай царквы. Ён вядомы тым, што ўзначальваў вайскова-патрыятычнае брацтва ў гонар святога Даўмонта Пскоўскага, якое дзейнічала пры Петра-Паўлаўскім саборы. Выхаванцы яго брацтва выязджалі на трэніроўкі па стральбе ў вайсковую часць 3214, якой кіраваў сумнавядомы Дзмітрый Паўлічэнка. У 2015 годзе протадыякан Максім праводзіў злёт праваслаўнай моладзі на Лініі Сталіна.

Каментары20

  • Улад
    13.04.2023
    Людзі у Беларусі, якія ходзяць ў царкву РПЦ (а БПЦ - гэта яе філіял) павінны урэшце  зразумець; яны падтрымліваюць і фінансуюць агрэсію РФ супраць нашай братняй Украіны. І не трэба мне бла-бла-бла пра веру. Вера і царква - гэта не адно і тое ж.
  • Ёсік
    13.04.2023
    Рэлігія - опіум для народа. Ваўкі ў авечых скурах. Неяк знікла жаданьне слухаць балбатаньне на Вялікдзень. Трэба ў каталіцтва перахрысьціцца, не чуў, каб пробашчы бласлаўлялі на захопніцкую вайну ды шчэ забіваць праваслаўных. Мярзотны погляд у веніяміна.
  • БПЦ - бесаўское прыстанішча цалкам
    13.04.2023
    Як казаў казлабароды Веня: царква павінна быць па за палітыкай. І асвянціў АМАП, і зброю, і сталіністаў, і трыбуну для палітінфармацыі ў царкве для лукашэску.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава12

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава12

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →