У чацвер, 13 красавіка, чарга аўтамабіляў на выезд у Польшчу значна зменшылася ў параўнанні з ранейшымі днямі. Пра гэта сведчаць даныя Дзяржпагранкамітэта.
У пункце пропуску «Брэст» — «Тарэспаль» па стане на 16:00 у чарзе на выезд у Еўрасаюз было 55 легкавых аўтамабіляў і 14 аўтобусаў. Між тым апошнія дні на мяжы збіраліся чэргі з 300 аўтамабіляў, яшчэ апоўначы іх было 140.
Каментары