Меркаванні99

«Ідэальны партнёр расійскай жанчыны цяпер беларус». Расійскі інтэлектуал паглядзеў на апошні пуцінскі закон з нечаканага боку

Расійскі журналіст, галоўны рэдактар сайта Carnegie.ru Маскоўскага цэнтра Карнэгі Аляксандр Баўнаў заўважыў, што калі падыходзіць з чыста прававога боку, то грамадзяне Беларусі, якія жывуць у Расіі, пасля прыняцця расійскай Думай закона аб электронных армейскіх позвах, які, па сутнасці, закрывае выезд з краіны тым, хто не хоча ваяваць, і абмяжоўвае ў правах ухілістаў, аказваюцца ў самым прывілеяваным стане.

«Ідэальны партнёр расійскай жанчыны цяпер беларус, — жартуе Баўнаў. — На тэрыторыі Расіі ён валодае практычна тымі ж эканамічнымі правамі, што і расіянін, але не можа быць у іх абмежаваны. Жывучы ў Расіі, ён заўсёды зможа ездзіць за мяжу, кіраваць машынай, яе ж прадаваць і купляць, можна з кватэрай і дачай, можна без, адкрываць ІП ці закрываць яго. Пры гэтым яго не пацягнуць ваяваць.

Беларускі народ мае шанец прымножыцца, а беларускі пашпарт выглядае лепш за брытанскі для тых, хто збіраецца жыць у Расіі пры любых абставінах».

Праўда, пры гэтым ён сам не мае ілюзій адносна гнуткасці расійскіх законаў і задае лагічнае ў такой сітуацыі пытанне: «Цікава, ці доўга захаваецца гэтая асіметрыя».

Каментары9

  • Снид
    13.04.2023
    Возможно, но идеальная ли партнёрша для беларуского мужчины россиянка?
  • Пупс
    13.04.2023
    Не шкада тых беларусаў, якія ламаліся за расейскімі пашпартамі
    я думаю жадаючых значна паменшылася))
  • бабруйчанін
    13.04.2023
    Рабіць ссылкі на падобнага ???Ен хіхікал ні заперєчвал пі.пі рагандзісту красоускаму ..калі той прамаулял свае.. і быу насупраць вочы у вочы
    Нейкі ..)))сумнеуны тып ))

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Паўла Латушку выклікалі ў польскую пракуратуру2

Расійскі вайсковец, якога нібыта сёння ўзарвалі ў Маскве: Я жывы, сяджу на працы

Спевака — пастаяннага ўдзельніка афіцыйных канцэртаў — будуць судзіць за пратэсты1

Сярэдні заробак у чэрвені вырас на 50 рублёў, але наколькі ён адлюстроўвае рэальную сітуацыю?

Дзікавіцкі: Каманда «Белсата» амаль не мае ніякага ўплыву на сітуацыю3

Стрыжак тлумачыць, чаму супраць перамоваў з лукашэнкаўцамі і якая яго прапанова1

Сталі вядомыя падрабязнасці сустрэчы Дуды і Сі Цзіньпіна наконт рэжыму Лукашэнкі

На таргах у Мінску даляр з салідным запасам рухнуў да гадавога мініміму1

«Падрыхтоўка да Алімпіяды прайшла не так, як планавала». Ціманоўская расказала, з якім настроем едзе ў Парыж6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні12

Дар‘я Лосік выйшла на свабоду па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →