У Вільні пройдзе велікоднае набажэнства для праваслаўных беларусаў
Стала вядома пра месца і час правядзення святочнага набажэнства, якое пройдзе на Вялікдзень у Вільні ў праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата.
У ноч на нядзелю 16 красавіка ў Вільні пройдзе першае набажэнства праваслаўнай супольнасці ў юрысдыкцыі Сусветнага патрыярхата.
Літургія на беларускай мове адбудзецца ў 00:00 гадзін па адрасе: Vokiečiu g. 20.
Аб правядзенні святочнага служэння расказаў у фэйсбуку і протаіерэй Георгій Рой, які раней разам з іерэем Аляксандрам Кухтай перайшоў з-пад юрысдыкцыі Маскоўскай патрыярхіі пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярха.
«Дарагія сябры! Набліжаецца Велікодная ноч Хрыстовага Уваскрэсення. У Вільні, дзе я цяпер служу, на Вялікдзень адбудзецца першая літургія нашай беларускай абшчыны. Мы збіраемся ў Велікодную ноч па адрасе: Vokiečių g. 20. Пачатак велікоднай ютрані ў 0:00 гадзін», — напісаў Георгій Рой.
Два выбітныя беларускія праваслаўныя святары перайшлі ва Усяленскі патрыярхат
Каментары