Грамадства1414

Аляксей Дзермант у пошуках ворагаў выйшаў на самога сябе ў маладосці

Вядомы пралукашэнкаўскі і прарасійскі прапагандыст Аляксей Дзермант у сваім тэлеграм-канале падзяліўся назіраннем, што «ў Беларусі ўсё яшчэ застаюцца невялікія напаўпадпольныя нацыяналістычныя секты, прынамсі, у публічным полі». Пікантнасць у тым, што публічны данос ён зрабіў на той інтэлектуальны кірунак, ля вытокаў якога сам доўга стаяў і які доўгі час асацыяваўся перадусім з ягоным іменем.

Апалчыўся прапагандыст на, як ён выказаўся, «секту пралітоўскіх нацыяналістаў-неапаганцаў Svajksta», якім «вельмі не падабаецца еўразійства і ўсходнеславянская (руская) ідэнтычнасць».

Дзермант, які ў маладосці сам усім гэтым, мякка кажучы, грашыў (сам ён гэта акрэслівае так: «я ў балта-славянскім пытанні ў свой час глыбока разабраўся»), цяпер «прыйшоў да высновы, што тэорыя «балцкага субстрату» мае патрэбу ў сур'ёзнай карэкціроўцы — самі «балты» эвалюцыянавалі ў славян і ў беларусаў/рускіх, няма паміж імі ніякага разрыву».

«Балцкі шлях», паводле сённяшняга Дзерманта, — гэта «шлях павольнага памірання», у той час як «славянскі — жыцця і развіцця». 

А «перыферыйны нацыяналізм рэліктавых народаў (літоўцаў і латышоў) для беларусаў абернецца стратай энергіі для развіцця і выміраннем — тым, што адбываецца з імі ўжо на працягу тысячы гадоў». Калісьці ён гэтак жа сама горача і з такім самым імпэтам адстойваў зусім процілеглае.

Пра пакручастую ідэйную эвалюцыю аднаго з найадыёзнейшых клеўрэтаў цяперашняга рэжыму чытайце больш па спасылцы:

Дзермант: метамарфозы. Як неанацыст і паганец палюбіў Лукашэнку, Расію і вайну

 

Каментары14

  • Мо ён проста ня ведае
    12.04.2023
    Раскажыце яму, што ўсе славяне даўно ў ЕС ды НАТО або рыхтуюцца. 

    Апроч беларусаў, што захраслі ў русском міре, вядома ж. Разам з выбітнымі славянамі Лавровым, Шойгу ды Кадыравым. 
  • Kastusik
    12.04.2023
    Полагаю, что не только у меня одного есть огромное желание.... В..ать по кумплу дерму. Żyvie Belaruś!
  • Абу
    12.04.2023
    З такімі "поглядамі" час мяняць прозвішча на Дермантов, а лепш адразу на Иванов. Хаця чакай, не ўлічыў магутны цывілізацыйны кітайскі вектар. То тады Дзэ-Ман-Тоў.

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Па дамоўленасці з сірыйскімі паўстанцамі байцы курдскіх Сірыйскіх дэмакратычных сілаў пакінулі раён Алепа

Расследаванне крушэння самалёта DHL у Вільні: Доказаў тэракту няма

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі4

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →