Здароўе11

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Мікрабіём кішэчніка — сукупнасць бактэрый, грыбкоў і вірусаў, што знаходзяцца ўнутры нас — мае прамую магутную сувязь з псіхічным станам. Сувязь гэтая завецца «вось кішэчнік — мозг».

Фота: pixabay

Хоць гутарковая тэрапія, фізічныя практыкаванні і лекі адназначна дапамагаюць умацаваць псіхічнае здароўе, але ж некаторыя людзі не адчуваюць сябе лепш нават пасля гэтых метадаў. Таму шматлікія навукоўцы мяркуюць, што паляпшэнне здароўя кішэчніка можа прапанаваць новыя спосабы паляпшэння і псіхічнага здароўя.

Калі вы хочаце палепшыць здароўе кішэчніка, ёсць некалькі пераканаўчых варыянтаў. Некаторыя з іх толькі пачынаюць даследавацца навукоўцамі, у той час як іншыя настолькі правераныя, што вы можаце здзівіцца, наколькі яны відавочныя і простыя.

Inverse прапануе тры спосабы дапамагчы кішэчніку і, як вынік, мозгу:

  • прабіётыкі,
  • дыета,
  • фізічныя практыкаванні.

Прабіётыкі

Фота: pixabay

Новыя даследаванні на мышах і людзях, апублікаваныя ў Nature Immunology, падкрэсліваюць сувязь паміж большай колькасцю Lactobacillus johnsonii ў кішэчніку і меншай верагоднасцю развіцця дэпрэсіі і трывогі. Lactobacillus — гэта тып бактэрый з вядомым супрацьзапаленчым дзеяннем.

У даследаванні мышам у стрэсавым стане давалі дабаўку Lactobacillus. У выніку мышы сталі менш сацыяльна замкнутымі ў параўнанні з тымі, якія дабаўку не атрымлівалі. Пры гэтым імунныя клеткі кішэчніка таксама вярнуліся да здаровага ўзроўню.

Даследаванне, аднак, усё яшчэ знаходзіцца на ранняй стадыі, пакуль занадта рана казаць, што дабаўкі Lactobacillus дакладна дапамогуць людзям з дэпрэсіяй і трывогай. Аднак іншыя даследаванні паказваюць, што людзі, якія спалучаюць антыдэпрэсанты з прабіётыкамі, адчуваюць паляпшэнне ў большай ступені, чым тыя, хто гэтага не робіць. 

І верагодна, іншыя штамы кішачных бактэрый, акрамя Lactobacillus, таксама могуць быць карыснымі. Падчас даклінічных выпрабаванняў у Цэнтры мікрабіёму (у UC San Diego School of Medicine) бактэрыі з роду Bacteroides асабліва ўражвалі навукоўцаў. Даследаванні паказвалі, што яны могуць «паменшыць фенатыпы дэпрэсіі або трывогі гэтак жа добра, як кетамін».

Прабіётыкі могуць быць магутнай стратэгіяй лячэння, аднак гэтыя метады павінны быць належным чынам пратэставаныя на людзях праз сляпыя клінічныя выпрабаванні (гэта значыць, паддоследным не паведамляюцца важныя дэталі даследавання для выключэння суб'ектыўных фактараў, якія могуць паўплываць на вынік).

Дыета

Фота: pixabay

Дакладна вядома, што ферментаваныя прадукты (да якіх адносяцца кефір, ёгурт, айран, сыр, кіслая капуста, салёныя агуркі, квас, чайны грыб і г. д.) прыносяць карысць здароўю кішэчніка. Тое ж тычыцца і прадуктаў з высокім утрыманнем клятчаткі (другая назва яе па-беларуску — «абалоніна»). 

Абалоніна — гэта тая частка расліннай ежы, якую арганізм не можа ператравіць ці засвоіць. Грубыя раслінныя валокны праходзяць адносна непашкоджанымі праз увесь страўнікава-кішачны тракт, чысцячы яго ад усяго непатрэбнага.

Клятчатка звычайна падзяляецца на растваральную (дапамагае рэгуляваць узровень халестэрыну і глюкозы ў крыві) і нерастваральную (спрыяе праходжанню ежы праз стрававальную сістэму, павялічвае аб'ём стулу і дапамагае пазбавіцца ад запораў). Растваральная клятчатка ўтрымліваецца ў аўсе, гароху, фасолі, яблыках, цытрусавых, моркве, ячмені і трыпутніку. Крыніцамі нерастваральнай абалоніны з'яўляюцца цэльназерневая мука, пшанічнае вотруб'е, жыта, арэхі, бабы, квяцістая капуста, зялёная фасоля і бульба. Каб атрымаць максімальную карысць для здароўя, лепш дадаваць у рацыён клятчатку абодвух тыпаў.

Поліфенолы — злучэнні, якія змяшчаюцца ў садавіне і гародніне — таксама карысныя для кішэчніка. І, канешне, не забывайцеся піць шмат вады. Так, вы, напэўна, шмат чулі пра карысць расліннай дыеты і пра важнасць ужывання вады, але мы не стомімся паўтараць, што без гэтага немагчыма весці паўнавартаснае жыццё. Як і без фізічных практыкаванняў.

Фізічныя практыкаванні

Фота: pixabay

Лёгкія фізічныя практыкаванні могуць дапамагчы паменшыць запаленне кішэчніка і палепшыць метабалічны стан. Лёгкія практыкаванні ў гэтым выпадку могуць уяўляць сабой нават простыя прагулкі на вуліцы, расцяжку і выкананне хатніх спраў (як гэта ні дзіўна).

Так, некаторыя даследаванні паказваюць, што фізічныя практыкаванні могуць павялічыць колькасць «карысных бактэрый» у кішэчніку і ўзбагаціць разнастайнасць мікрабіёму. Часткова гэта можа быць звязана з тым, што практыкаванні павялічваюць частату вашых паходаў па «вялікай справе». Фізічныя практыкаванні таксама павялічваюць колькасць малочнакіслых бактэрый, якія дапамагаюць страўнікава-кішачнаму тракту выганяць хваробатворныя мікраарганізмы.

А чарговыя даследаванні на мышах паказваюць, што некаторыя кішэчныя мікробы могуць нават павысіць матывацыю да фізічных практыкаванняў. Яны выявілі, што віды бактэрый Eubacterium rectale і Coprococus eutactus адказваюць за лепшую атлетычнасць больш, чым генетыка. Верагодная прычына тут — вытворчасць гэтымі відамі бактэрый метабалітаў (прадуктаў метабалізму), якія запускаюць працэс, што прыводзіць да павышэння ўзроўню дапаміну ў мозгу (нейрамедыятара, які адказвае за пачуццё задавальнення, уплывае на працэсы матывацыі і навучання, а таксама грае немалаважную ролю ў забеспячэнні кагнітыўнай дзейнасці). Такім чынам гэты працэс забяспечвае злучэнне нашай «восі кішэчнік — мозг».

Каментары1

  • дочка Максима Дизайнера
    13.04.2023
     "нашай «восі кішэчнік — мозг»"
    а я думала, что это анекдот...
    "Утром в понедельник чиновник вышел из дома, поскользнулся, сломал копчик и сильно ушиб нижние полушария мозга"

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Шчучынскім раёне двое дзецюкоў скралі, а затым вярнулі назад двух парсючкоў

Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?12

У Данецку пасля выбуху ў машыне загінуў начальнік Аленаўскай калоніі ДНР. Яго жонцы адарвала нагу10

Пентагон назваў выдаткі Расіі на вайну з Украінай1

Даляр каштуе менш за 3,4 рубля

Барысаў чакае Лукашэнку — тэрмінова кладуць асфальт і косяць траву5

Беларускі IT-прадпрымальнік Маханёк расказаў, чаму выбраў для жыцця дарагі Нью-Ёрк3

На матчы «Легія» — «Дынама» былі затрыманыя двое мужчын, якія здымалі беларускіх заўзятараў15

«Асад паў. Не бойцеся». Як вызваляюць вязняў сумна вядомых турмаў Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»22

КДБ выпадкова выдаў двух супрацоўнікаў, адказных за стварэнне спіса «тэрарыстаў»

Галоўнае
Усе навіны →