Аварыя адбылася сёння каля 15:30 на аўтадарозе Р28 Мінск — Маладзечна ў напрамку Маладзечна.
Кіроўца «Пежо» на 33-м кіламетры спыніўся для пропуску транспартных сродкаў і павароту налева. У гэты момант на яго наехаў кіроўца матацыкла «Харлей Дэвідсан», які рухаўся за ім.
У выніку ДТЗ 44-гадовы матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Матацыкліст быў у моташлеме. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка, паведамляе БелТА са спасылкай на ДАІ УУС Мінрайвыканкама.
Каментары