Свет11

Чым тлумачыцца незвычайна пампезны прыём Макрона ў Пекіне

Кітайскі лідар зладзіў прэзідэнту Францыі раскошны прыём падчас афіцыйнага візіту. Гэты факт аналітыкі разглядаюць як прызнанне Пекінам важнасці захаваць нармальныя адносіны з Еўрапейскім саюзам. Што гэта значыць для нашага рэгіёна?

Эманюэль Макрон і Сі Цзіньпін у Пекіне. Фота: AP Photo / Ng Han Guan, Pool

Кітайскі лідар зладзіў прэзідэнту Францыі незвычайна шчодры прыём падчас афіцыйнага візіту. Гэты факт некаторыя аналітыкі разглядаюць як прыкмету намераў Пекіна любым коштам захаваць добрыя адносіны з Еўрапейскім саюзам, без гандлю з якім эканоміка Кітая абваліцца.

Важнасць, якую афіцыйны Пекін надае адносінам з адной з ключавых краін ЕС, падкрэслівае той факт, што Эмануэль Макрон быў запрошаны кітайскім лідарам у Гуанчжоу, сталіцу правінцыі Гуандун — якой у свой час кіраваў бацька Сі Цзіньпіна. Там яны разам выпілі чаю. Такія паездкі з замежнымі лідарамі здараюцца нячаста, звяртае ўвагу Reuters. У кітайскай цырыманіяльнай традыцыі яны значаць шмат.

Reuters спасылаецца на словы прафесара кітаязнаўства і замежнай палітыкі Дэнверскага ўніверсітэта Чжао Суншэнга аб тым, што

«усе кітайскія замежнапалітычныя дзеянні маюць фонам амерыкана-кітайскія адносіны. Таму супрацоўніцтва з любой краінай, асабліва з сярэднімі або вялікімі дзяржавамі як Францыя, — гэта тое, што яны будуць спрабаваць зрабіць, каб супрацьстаяць ЗША».

На думку аналітыка Rhodium Group Ноа Баркіна, галоўная мэта Кітая — каб Еўропа займала адносна Кітая больш мяккую пазіцыю, чым Злучаныя Штаты.

Гэтую думку пацвярджае і рэдакцыйны артыкул, размешчаны ў чацвер 6 красавіка ў кітайскай афіцыйнай газеце «Global Times»:

«Усім ясна, што быць стратэгічным васалам Вашынгтона — гэта тупік. Ператварэнне адносін паміж Кітаем і Францыяй у мост для супрацоўніцтва паміж Кітаем і Еўропай выгаднае абодвум бакам і цэламу свету».

Як вядома, Эмануэль Макрон здзейсніў свой візіт разам з кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яе павітальная цырымонія ў аэрапорце была больш сціплай. Яе не запрашалі на некаторыя мерапрыемствы з удзелам лідараў дзвюх краін, а вось Макрон сустракалі па максімальнай праграме, зусім не на тым узроўні, на якім нядаўна прымалі Аляксандра Лукашэнку.

Макрон і фон дэр Ляен, у першую чаргу, прасілі ад Пекіна больш канкрэтных дзеянняў ва ўрэгуляванні вайны на Украіне.

Аналітык Ноа Баркін адзначае адносна гэтага:

«Макрон, здавалася, верыў, што зможа пераканаць Сі, каб той змяніў свой падыход да вайны. Ён прыехаў не з голымі рукамі — прывёз з сабой велізарную дэлегацыю бізнэс-колаў і пацвердзіў сваю падтрымку стратэгічнай аўтаноміі Еўропы», — мяркуе аналітык.

Аднак ад Кітая Макрону ўдалося дабіцца не так і шмат. Напярэдадні візіту пасол Кітая пры Еўрапейскім саюзе заявіў, што Пекін не падтрымлівае ваеннай аперацыі Расіі ва Украіне, а заявы пра «безгранічную дружбу» з Масквой не больш чым рыторыка. Падчас самога візіту Пекін паабяцаў падтрымаць мірны план Францыі — калі такі будзе. Але гэта, зноў жа, рыторыка. «Перад Макронам Сі Цзіньпін непахісны» — такі загаловак дае аналізу візіту ў Пекін добра інфармаванае французскае выданне Le Monde.

Аднак ключавое — гэта цэны, па якіх Кітай купляе ў Расіі нафту і газ, і пастаўкі мікрасхем для расійскай зброі. Пакуль Кітай не парушаў столі цэн, устаноўленай Захадам, каб абмежаваць здольнасць Масквы фінансаваць вайну. А значных паставак зброі, боепрыпасаў і мікрасхем не фіксуецца. Гэта важней за словы.

Падкрэсленая дэманстрацыя павагі Кітая да Макрона ўпісваюцца ў дыпламатычную стратэгію Кітая, які спрабуе аслабіць выдаткі стрымлівання Злучанымі Штатамі на фоне рознагалоссяў наконт Тайваня, вайны ва Украіне і абмежаванняў ЗША на экспарт тэхналогій.

У 2023 годзе дыпламатычныя выдаткі Кітая выраслі на 12,2 працэнта. Толькі за апошнія некалькі тыдняў кітайскія лідары і высокапастаўленыя чыноўнікі наведалі Расію, Сінгапур, Малайзію, Іспанію і Японію.

У сакавіку Кітай выступіў пасрэднікам у вырашэнні канфлікту паміж Саудаўскай Аравіяй і Іранам. Гэта дазволіла Пекіну заявіць аб сваёй ролі міратворца на Блізкім Усходзе, што адпавядае яго жаданню гуляць большую ролю ў свеце.

У найбліжэйшыя тыдні чакаюцца візіты ў Пекін кіраўніка замежнапалітычнай службы Еўрасаюза Жазэпа Барэля і міністра замежных спраў Германіі.

У ЗША да дыпламатычнага ўзаемадзеяння Кітая з Францыяй ставяцца з доляй скептыцызму. Па даных некаторых крыніц, Вашынгтон вычэквае, каб пабачыць, ці еўрапейскія размовы з Пекінам па Украіне выведуць на нейкую канкрэтыку.

Чытайце яшчэ:

Сі Цзіньпін паабяцаў Макрону падтрымаць французскі мірны план па Украіне

Каментары1

  • А
    08.04.2023
    Красный китай пытается вбить клин в единство запада (ЕС и США впервую очередь) через бизнес интересы французиков и насолить Америке.
    Лживая, лукавая и людоедская власть.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →