Культура1010

Беларускія брэнды прыдумалі мерчы ў адказ на адмову лукашыстаў ад беларускай лацінкі

3 сакавіка 2023 года з падачы прарасійскіх блогераў і прапагандыстаў беларускія ўлады фактычна анулявалі афіцыйную беларускую лацінку ў напісанні геаграфічных назваў. Больш за тое, зараз назвы населеных пунктаў можна транслітараваць на лацінку і з рускай мовы. У адказ на гэта некалькі беларускіх брэндаў вырашыла змяніць дызайн сваіх вырабаў дзеля захавання арыгінальнай беларускай лацінкі, піша CityDog.io. 

Брэнд @bsmrtna. Стваральніца — вядомая фотамастачка з Беларусі Караліна Палякова. Гэта менавіта яна прыдумала цішоткі і байкі з надпісам «Бессмертен». Гэты надпіс на адным з будынкаў на плошчы Перамогі ведае любы мінчук. Цяпер Караліна вырашыла беларусізаваць гэты надпіс.

Як бачна, зараз футболкі будуць з фірмовым «візуальным кодам камунікацыі для асоб, звязаных з Беларуссю (не Белоруссией)».

«Прачытала навіны пра стан беларускай лацінкі, а дакладна на дзяржузроўні адмовіліся ад яе ў размове паміж горадам і жыхарамі, — піша Караліна. — Рыхтуюся прэзентаваць футболкі праз два-тры тыдні, але дзень такі, што не буду хаваць. Ёсць опцыя «nieśmiarotny», «nieśmiarotnaja» і «nieśmiarotna».

Кошт цішотак пакуль невядомы, але, напрыклад, світшоты з падобным прынтам можна набыць у краме фотамастачкі за 35—40 еўра.

Брэнд @znivien2020. «Пасля навін аб тым, што на радзіме не будуць выкарыстоўваць лацінку, мы вырашылі даць магчымасць вам выбіраць, на якой мове будзе прынт — на беларускай кірыліцы ці на беларускай лацінцы», — пішуць дызайнеры. І прапануюць варыянты:

  • Мой родны кут — Moj rodny kut,
  • Беларус Беларусу Беларус — Bielarus Bielarusu Bielarus,
  • Кахай, не ваюй ­­— Kachaj, nie vajuj,
  • Чырвоны прастакутнік на белым фоне — Čyrvony prastakutnik na bielym fonie.

Цана ­­— 80 польскіх злотых плюс дастаўка.

Чытайце таксама:

«Атрымліваю каля 4600$». Гэты мінчук ужо некалькі месяцаў не працуе, але працягвае атрымліваць зарплату

Касметычка мастачкі: шмат класнай беларускай касметыкі — і догляднай, і дэкаратыўнай

Каментары10

  • дочка Максима Дизайнера
    07.04.2023
    у Адлігі быў дызайн. можа ў некага яшчэ, каго не заўважыла
    асноўная маса проста зарабляла і працягвае зарабляць проста на тэме
  • Р6619
    08.04.2023
    "Белярус ..." ?
  • метод
    08.04.2023
    Р6619, судя по цифрам, правильную позу Вы уже приняли. Начинайте лизать.

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Хтосьці стварыў фальшывы сайт КДБ і цішком збіраў даносы8

Напярэдадні святаў квіткі на аўтобус з Мінска ў Вільню адчувальна даражэюць6

У Казахстане судзяць беларуса за ДТЗ, у якім загінулі восем чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей

Сі Цзіньпін, здаецца, адхіліў запрашэнне на інаўгурацыю Трампа

Кавалеўскі: Інтарэсы Беларусі ў мірных перамовах па Украіне нельга ігнараваць6

20-гадовая дзяўчына станцавала ў міліцэйскай форме. Да яе прыйшлі сілавікі7

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →