На 65-м годзе жыцця памёр паэт і журналіст Павел Вераб'ёў.
Павел Вераб'ёў нарадзіўся 7 лістапада 1958 года на Магілёўшчыне, у вёсцы Рабавічы Слаўгарадскага раёна. Скончыў завочна факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскую вышэйшую партыйную школу.
Працаваць пачынаў у слаўгарадскай раённай газеце, пасля пераехаў у Мінск, дзе працаваў на розных адказных пасадах у часопісе «Народная гаспадарка Беларусі», газетах «Чырвоная змена» і «Знамя юности».
У 1991-м непрацяглы час быў галоўным рэдактарам газеты «Знамя юности», з 1992-га — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Добры вечар», з 1994-га — аглядальнік газеты «Мінская праўда».
З 1992 года быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар паэтычных зборнікаў «Крытычная маса», «Цёмнае віно», зборніка вершаў і эсэ «Не трэба вас…».
Павел Вераб’ёў быў лаўрэатам прэміі імя Максіма Багдановіча выдавецтва «Мастацкая літаратура».
Каментары