Свет1111

«Ад гэтага я проста афігела, калі прыехала». Беларуска пераехала ў Партугалію і расказвае, што там не так, як у Беларусі

Валерыя з'ехала ў Партугалію пасля пачатку вайны ва Украіне і жыве там ужо год. Пра свой выбар дзяўчына не шкадуе: на фоне некаторых мінусаў, якія можна знайсці ў любой краіне, Партугалія выдатная, расказала яна выданню CityDog.io.

Чаму менавіта Партугалія: «Пасля пачатку вайны хацелася кардынальных змен»

25-гадовай Валерыі давялося спешна з'ехаць з Беларусі ў 2021 годзе праз палітычны пераслед. Так дзяўчына апынулася спачатку ва Украіне, потым у Польшчы, а праз месяц ужо ў Партугаліі, дзе і жыве апошні год.

«Пасля пачатку вайны ва Украіне я з'ехала ў Польшчу. У мяне была літоўская віза, але яна заканчвалася, і трэба было вырашаць пытанні з легалізацыяй. Заставацца ў Польшчы мне не вельмі хацелася — там было шмат уцекачоў і агулам цяжкая атмасфера праз блізкасць баявых дзеянняў. А тут якраз мой калега, які на той момант ужо год жыў у Партугаліі, сказаў, што краіна выдае часовую абарону ўсім, у каго ёсць украінскі дазвол на жыхарства. Пасля ўсіх падзей мне хацелася нейкіх кардынальных змен, таму я сабралася і паехала ў Партугалію, хоць раней ніколі тут не была і нічога не ведала».

Варта дадаць, што ўвесь гэты час Валерыя ездзіла на сваёй машыне: з Беларусі ва Украіну, з Украіны ў Польшчу і з Польшчы ў Партугалію праз усю Еўропу. Апошні шлях з усімі прыпынкамі ў яе заняў каля двух тыдняў.

Часовая абарона ў Партугаліі: атрымаць можна анлайн, а правы такія ж, як з дазволам на жыхарства

У Партугаліі Валерыя жыве ўжо год, увесь гэты час — па часовай абароне. Працэдура яе атрымання была вельмі простай: трэба было проста зайсці на пэўны сайт і адправіць свой украінскі дазвол на жыхарства. Больш за тое, былі выпадкі, калі часовую абарону падавалі і без гэтага дазволу, а проста па выязным штампе з Украіны пасля 24 лютага.

«Першапачаткова часовую абарону выдавалі ўсім на год, цяпер працягваюць яшчэ на паўгода. І калі вайна не скончыцца, то, як я разумею, будуць працягваць яшчэ як мінімум два разы, — дадае Валерыя. — З такой легалізацыяй зручна, што разам з дакументамі па абароне на пошту прыходзіць адразу тры нумары, два з якіх — падатковы і сацыяльнага страхавання (на бясплатную медыцыну). Гэта значыць, з часовай абаронай ты маеш доступ да рынку працы і ў цэлым такія ж правы, як людзі з ДНЖ».

Што там не падобна да Беларусі — арэнда жылля: плаціць трэба адразу за некалькі месяцаў наперад

«У Беларусі зняць кватэру даволі лёгка: знайшла аб'яву, патэлефанавала, прыехала паглядзець, дамовілася. У Партугаліі ж трэба прайсці цэлы адбор. На адну кватэру можа прэтэндаваць 30—50 чалавек.

Спачатку ўсе яны прыязджаюць на прагляд. З тых, хто гатовы арандаваць, гаспадары самі выбіраюць, хто ім больш падабаецца, напрыклад, 10 прэтэндэнтаў. І далей кожны з іх павінен сябе прэзентаваць: расказаць, хто яны, адкуль, чым займаюцца і г. д., — і лендлорд ужо вырашае, каму здаць.

Яшчэ тут цяпер распаўсюджаная практыка, што за арэнду трэба плаціць за 6 месяцаў наперад плюс дэпазіт. Часам людзі плацяць адразу за год. Мінімум, што ўдаецца знайсці, напэўна, гэта тры месяцы арэнды адразу плюс двайны дэпазіт.

Гэта ўсё робіцца, бо закон у Партугаліі на баку арандатара. Калі ты здымаеш кватэру, а потым у цябе раптам няма грошай, каб за яе плаціць, гаспадары не маюць права цябе выселіць. А цэны на арэнду тут немаленькія: пакой — у сярэднім 500 еўра ў месяц, кватэра — больш за 1000. Гэта значыць, каб зняць кватэру і заплаціць за некалькі месяцаў наперад, трэба адразу выкласці дзясятачку. А сама кватэра яшчэ і пустая будзе».

Што там не падобна да Беларусі — ацяпленне: зімой у дамах холадна

«У Партугаліі ў многіх дамах няма цэнтральнага ацяплення, праз гэта зімой даводзіцца альбо мерзнуць, альбо ўключаць абагравальнікі, а потым аплачваць шалёныя рахункі за электрычнасць. Плюс у кватэрах досыць вільготна і зябка. Часам на вуліцы бывае цяплей, таму многія рэальна выходзяць пагрэцца.

Так што зімой Партугалія — не такая ўжо і краіна для жыцця. Пастаянна сядзець дома, як прывыклі, асабліва не атрымаецца — гэта проста некамфортна.

Што там не падобна да Беларусі — паркоўкі: усе платныя, даводзіцца пакідаць машыну на ўскраіне

«Так як я на машыне, пытанне парковак для мяне актуальнае. А сістэма тут вельмі адрозніваецца ад Беларусі. У Лісабоне, дзе я жыву, няма такога падзелу на цэнтр і ўскраіны, як у Мінску. Практычна ўвесь горад лічыцца цэнтрам, таму і паркоўкі ўсюды платныя — нават пад домам. Заехаць у нейкі закуточак і пакінуць машыну бясплатна не атрымаецца.

Я першапачаткова гэтага не ведала і вельмі апяклася: у мяне эвакуявалі аўто, і давялося заплаціць 270 еўра штрафу. Таму цяпер я пакідаю машыну на самай-самай ускраіне, саджуся на метро і еду дадому.

Увечары пасля 19:00 і да 9:00 раніцы паркоўкі бясплатныя. Днём жа ты можаш аплаціць за раз толькі дзве гадзіны. Калі трэба стаяць даўжэй, то трэба кожны раз выходзіць і працягваць, што таксама не вельмі зручна. Падземны паркінг абыдзецца прыкладна ў 300 еўра ў месяц — ад гэтага я афігела, калі прыехала (смяецца).

Харчаванне: з пераездам натуральным чынам перастала есці мяса

«Калі я жыла ў Беларусі (ды і ва Украіне потым), я харчавалася нейкімі простымі і даволі цяжкімі прадуктамі: напрыклад, ела шмат мяса. З пераездам у Партугалію мой рацыён змяніўся натуральным чынам.

Я ніколі не была вегетарыянкай, але тут перастала есці мяса — проста не хочацца. Ем толькі рыбу і морапрадукты — тут яны свежыя і вельмі даступныя. Фаст-фуду цяпер таксама не ем, аддаю перавагу здаровым прадуктам.

Ці то атмасфера так уплывае, ці то вялікая колькасць сонца і энергіі — не ведаю, але мяне ўсё цалкам задавальняе».

Атмасфера: з-за аддаленасці ад Беларусі і Украіны прасцей абстрагавацца ад навін

«Для мяне, як для беларускі, важна, што тут у паветры не лунае гэты цяжкі дух вайны і рэпрэсій. З-за таго, што Партугалія размешчана даволі далёка ад Беларусі і Украіны, няма адчування блізкасці да ўсяго, што адбываецца, таму значна прасцей абстрагавацца і расслабіцца.

Пры гэтым на момант гадавіны вайны я была ў Польшчы — і маральна гэта было вельмі цяжка. Мне зноў пачало здавацца, што вось-вось нешта зноў здарыцца, пачнецца ядзерная вайна ці яшчэ што. А як толькі вярнулася ў Партугалію, у мяне гэтыя перажыванні проста як рукой зняло. Адразу зусім іншыя думкі, хочацца смяяцца, радавацца жыццю — абсалютна іншае светаўспрыманне.

Плюс да ўсяго ў Партугаліі вельмі бяспечна. Можна забыцца дзесьці тэлефон, потым вярнуцца — ён там і будзе ляжаць. За год жыцця тут я ні разу не сутыкнулася з крадзяжом ці чымсьці падобным».

Клімат: зімой +15, шмат класных месцаў, куды можна паехаць «бясплатна» (не лічачы выдаткаў на дарогу)

«У Партугаліі абсалютна іншы клімат. У адрозненне ад Беларусі, тут шмат сонечных дзён, з-за чаго ў жыцці больш шчасця і радасці. Зіма досыць цёплая — сёлета было + 15 … + 16 градусаў. А цяпер, у сакавіку, у нас ужо +25 — можна ездзіць на акіян і загараць.

Як наступства добрага клімату і прыгожай прыроды, у Партугаліі шмат магчымасцяў бясплатных забавак. Сама краіна невялікая, таму нават за гадзіну язды ад горада можна знайсці вельмі класныя месцы».

Стаўленне да замежнікаў: партугальцы распавядаюць пра сітуацыю ў Беларусі

«У той жа Польшчы я заўважыла больш нацыяналістычных настрояў, праз якія могуць узнікаць складанасці. У Партугаліі ж людзі адкрытыя да іншых культур. І калі ў якой-небудзь Іспаніі або Францыі эмігранту складана трапіць у мясцовую тусоўку, то тут наладзіць адносіны вельмі лёгка.

Магчыма, партугальцы прывыклі да таго, што ў краіне шмат экспатаў, таму ставяцца да ўсіх аднолькава. А яшчэ, што мяне вельмі здзівіла, у Партугаліі добра ведаюць пра сітуацыю ў Беларусі. Напрыклад, нядаўна прайшоў завочны суд над Святланай Ціханоўскай. Літаральна праз пару гадзін я ехала ў таксі, і ў навінах ужо распавядалі пра гэта».

Ціндар: партугальцы любяць нашых дзяўчат, але ім складана растлумачыць наш боль

«Калі я толькі прыехала, у чаце а-ля «Беларусы ў Партугаліі» было да 500 чалавек, цяпер ужо каля 2000. І для камунікацыі я выбіраю альбо нашых, альбо ўкраінцаў.

Мне здаецца, у нас, беларусаў, ёсць вось гэты нацыянальны боль, які вельмі складана камусьці растлумачыць, а гэта важны складнік нашага жыцця. Тое, на чым пабудаваная наша асоба. Нават украінцам бывае складана гэта растлумачыць, а што ўжо казаць пра замежнікаў, якія нават уявіць сабе ўсё гэта не могуць.

Хоць партугальцы вельмі любяць нашых дзяўчат. У ціндары я не лайкаю іншаземцаў, але ў мяне падвязаная інста — і мясцовыя самі актыўна дадаюцца, пішуць у прыват, прапануюць сустрэцца».

Каментары11

  • Максим Дизайнер
    06.04.2023
    От 1000 евро за квартиру. 5-10 косарей - вперед. Пожрать в кафе -15, это если чипсами питаться. Вино, правда, стоит, как вода, можно сбухаться нафиг, но мадам за рулем. Вид на жительство продлят еще на пол года-год, пока на Украине все не уляжется. Дальше без подачи налоговой декларации никто не продлит, удаленка на подряде если только. Самая бедная страна в ЕС. Картинки красивые, да, пока в ресторан местный не зайдешь. Ну, удачи.
  • Аляксандр
    06.04.2023
    У Партугаліі вельмі пазытыўныя людзі. І гэта зараджае і цябе.
  • Пожалуй
    06.04.2023
    У Каца есть хороший утюб про Португалию (которую путин в начале 2000-х хотел догнать по душевому производству ввп, но потом решил, что это скучно, и переключился на Украину) и про параллели с Россией. Страна начинающей (догоняющей остальную Европу) демократии. А по опыту своего недельного пребывания в Лиссабоне и окрестностях могу сказать, что люди тут приветливые, еда вкусная там, где готовят свежевыловленную рыбу, что дух первооткрывателей и конкистадоров все еще витает в этих узких улочках и что (наверное, поэтому)) красивых мужчин тут как-то больше, чем красивых женщин. От чего автор данного повествования (как красивая девушка) несомненно в выигрыше)).

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку6

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ксяндзу Анджэю Юхневічу пагражаюць фэйкавымі абвінавачаннямі ў педафіліі2

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь4

Пісьменнік і цырульнік Сяргей Календа пастрыг Андрэя Хадановіча проста на сцэне ФОТАФАКТ1

У Жодзіне мужчына памёр у паліклініцы ў чарзе па талоны18

У Расіі жорстка затрымалі ваеннага блогера «Трынаццатага»8

Рыта Дакота аддае фанаткам сваю вясельную сукенку. Але забіраць трэба на Балі6

СМІ даведаліся пра гібель пераемніка Насралы пасля чарговага ўдару Ізраіля18

Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву16

Як выглядае будынак павятовай бальніцы ў Мазыры, які гарэў учора ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку6

Купіць мільярд за €230 мільёнаў. Продаж Прыёрбанка азалаціў бізнэсменаў удачы пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →