Недалёка ад польскага горада Седльцы моцна п'яны 42-гадовы беларус трапіў на грузавіку ў кювет. Пра гэта паведамляе мясцовая паліцыя. Інцыдэнт адбыўся раніцай 5 красавіка ў населеным пункце Уйжанаў.
Праваахоўнікам паступіла паведамленне аб аварыі з удзелам фуры. Выехаўшы на месца, яны ўбачылі цягач з паўпрычэпам, які пярэдняй часткай знаходзіўся ў кювеце, а задняй перакрываў дарогу.
Кіроўцу праверылі на алкаголь, тэст паказаў значэнне аж 3,3 праміле. У выніку беларуса затрымалі да працверажэння і атрымання тлумачэнняў. Таксама ў яго канфіскавалі правы.
Мужчыну давядзецца адказваць за кіраванне ў нецвярозым стане. За гэта яму можа пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі.
Каментары
Ни полежать, ни телек посмотреть ни напиться с друзьями
Хатя паляки такия ж