Грамадства4040

«Логіка ўкраінскай адміністрацыі зразумелая, але не хацелася б, каб яна наступіла на тыя ж граблі» — Вячорка пра інтэрв'ю дарадцы Зяленскага

Дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру выказаўся адносна выказвання дарадцы Уладзіміра Зяленскага Аляксандра Раднянскага ў інтэрв'ю «Нашай Ніве», што ўкраінскія ўлады наўмысна пазбягаюць зносін са Святланай Ціханоўскай і яе прыхільнікамі.

Франак Вячорка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Логіка ўкраінскай адміністрацыі вельмі зразумелая. Яны не хочуць злаваць Лукашэнку. Ім здаецца, што калі яго не злаваць, не правакаваць, ён не нападзе. Але гэтак жа думалі да лютага 2022 года, і мы бачылі, чым гэта скончылася.

Не хацелася б, каб кіраўніцтва Украіны наступала на тыя ж граблі», — заявіў Беларускаму расследавальніцкаму цэнтру дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што Кабінет Ціханоўскай будзе падтрымліваць Кіеў «незалежна ад таго, якія заявы будуць рабіць дарадцы Зяленскага».

Ён таксама не пагадзіўся з заявай Раднянскага аб тым, што беларуская апазіцыя нерэлевантная.

«Што тычыцца Святланы Ціханоўскай, то яна выйграла выбары з вялікай доляй верагоднасці, за яе прагаласавалі мільёны беларусаў. Ігнараваць гэты факт — недальнабачнасць, а то і проста неразуменне ўкраінскім кіраўніцтвам беларускай сітуацыі.

У інтарэсах Украіны мець моцныя дэмакратычныя сілы і слабы рэжым Лукашэнкі», — упэўнены Вячорка.

Чытайце таксама:

«Мы цэнім той факт, што ёсць беларуская апазіцыя, але яна нерэлевантная на сёння». Інтэрв'ю з дарадцам Зяленскага

Былыя актывы «Беларуснафты» ва Украіне перайшлі Рынату Ахметаву

Якія новыя санкцыі могуць увесці супраць Беларусі ў адказ на размяшчэнне расійскай ядзернай зброі?

Каментары40

  • Mafkees
    05.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Бегя
    05.04.2023
    Я ждал его всю свою жизнь.
  • Справядлiвы
    05.04.2023
    Не інтэрв'ю, а камічны стэндап. "ён падкрэсліў, што Кабінет Ціханоўскай будзе падтрымліваць Кіеў «незалежна ад таго, якія заявы будуць рабіць дарадцы Зяленскага»." Па-першае, а ў вас есць выбар? Па-другое, хацелася б пачуць чым канкрэтна Кабінет Ціханоўскі падтрымаў Кіеў? На якую суму? Якім узбраеннем?

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»6

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

У залатой буцы на Еўра-2024 адразу некалькі ўладальнікаў

Як адрозніваюцца ўмовы працы для ІП у Беларусі і Літве? 1

Анёл Смерці. Гісторыя беларускі, якая паведамляе родным загінулых каліноўцаў пра іх гібель1

Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі па футболе — і гэта таксама рэкорд

Як адразу пасля замаху на Трампа сацсеткі запоўнілі тэорыі змовы і пры чым тут Ілан Маск23

У Брэсце закансервуюць руіны 400-гадовага кляштара. Гэта адзінае збудаванне, што засталося ад гістарычнага Берасця4

Названыя найлепшыя гульцы Еўра-2024, малады футбаліст і гулец фіналу

Памёр беларускі кампазітар Леанід Гуцін

Іспанія чацверты раз у гісторыі выйграла Еўра — і гэта рэкорд ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»6

18-гадовага хлопца з Быхава судзяць за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →