7 красавіка віленскія беларусы запрашаюць на вечарыну памяці Ларысы Геніюш
У пятніцу 7 красавіка ў 18:00 віленскія беларусы запрашаюць усіх, хто можа і жадае, на вечарыну памяці легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГа.
Роўна 40 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь!
Але і сёння для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш ёсць найнебяспечнейшым ворагам, пра што сведчыць знос яе помніка ў Зэльве.
У гэты вечар беларусаў запрашаюць узгадаць разам жыццё і творчасць нашай выбітнай паэткі разам з вядомым віленскім літаратарам і журналістам Сяргеем Дубаўцом, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну.
На імпрэзе прагучаць песні на вершы Ларысы Геніюш у выкананні гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд».
Узгадаем разам дэталі біяграфіі, а ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюбёныя вершы паэткі.
Плануюцца таксама анлайн-сюрпрызы.
Сустрэча адбудзецца 7 красавіка, у пятніцу, у 18:00 у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20).
Уваход традыцыйна вольны, але данаты вітаюцца!
Каментары