Грамадства

7 красавіка віленскія беларусы запрашаюць на вечарыну памяці Ларысы Геніюш

У пятніцу 7 красавіка ў 18:00 віленскія беларусы запрашаюць усіх, хто можа і жадае, на вечарыну памяці легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГа.

Роўна 40 год таму ў гэты дзень спынілася яе сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь!

Але і сёння для антыбеларускага рэжыму Ларыса Геніюш ёсць найнебяспечнейшым ворагам, пра што сведчыць знос яе помніка ў Зэльве.

У гэты вечар беларусаў запрашаюць узгадаць разам жыццё і творчасць нашай выбітнай паэткі разам з вядомым віленскім літаратарам і журналістам Сяргеем Дубаўцом, які асабіста ведаў Ларысу Антонаўну. 

На імпрэзе прагучаць песні на вершы Ларысы Геніюш у выкананні гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд». 

Узгадаем разам дэталі біяграфіі, а ўсе ахвотныя змогуць прачытаць свае ўлюбёныя вершы паэткі.

Плануюцца таксама анлайн-сюрпрызы.

Сустрэча адбудзецца 7 красавіка, у пятніцу, у 18:00 у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20).

Уваход традыцыйна вольны, але данаты вітаюцца!

Каментары

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй17

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што Украіна здымала з фронту самыя баяздольныя часткі і адпраўляла іх на мяжу Беларусі5

Еўрасаюз спыняе закупкі мэблі з Беларусі5

На «Славянскім базары» па даносе затрымалі дзяўчыну з татуіроўкай «х*й вайне»14

Ксёндз Анджэй Юхневіч: Мяне могуць за гэта судзіць, але я хачу публічна выказаць салідарнасць з братамі-ўкраінцамі5

У Белавежскай пушчы маланка разарвала 200-гадовы дуб ВІДЭА1

Расія выкарыстоўвае для перавозу пяхоты гольф-кары і беларускія матацыклы. Ад гэтага страты растуць11

Алімпіяду-2024 у Беларусі не пакажуць7

Шахеды пачалі адзін за адным збівацца з курсу і вяртацца ў Беларусь. Сёння з-за беспілотніка зноў паднялі баявую авіяцыю14

Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй17

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй

Галоўнае
Усе навіны →