Свет

Дональда Трампа адпусцілі пасля выстаўлення абвінавачанняў

Як і прагназавалася спачатку, арышт былога прэзідэнта ЗША Дональда Трампа быў нядоўгім і больш фармальным. Пасля выстаўлення абвінавачанняў ён пакінуў залу суда.

Пакінуўшы будынак, Трамп сеў у свой картэж, прыпаркаваны на вуліцы. Ён не зрабіў ніякіх заяваў.

Арышт з былога прэзідэнта зняты.

Пракуратура Манхэтэна апублікавала абвінаваўчае заключэнне па справе Трампа з 34 пунктаў. Яго абвінавачваюць у падробцы дзелавых дакументаў першай ступені з мэтай утойвання кампрамату і незаконнай дзейнасці.

У адпаведнасці з заканадаўствам штата Нью-Ёрк, фальсіфікацыя дзелавой дакументацыі, як правіла, класіфікуецца толькі як правіна і не цягне крымінальнай адказнасці. Аднак пракуратура можа зрабіць абвінавачанне больш суровым, калі лічыць, што дакументы былі падробленыя, каб схаваць іншае злачынства.

Усе абвінавачанні супраць Трампа адносяцца да цяжкіх злачынстваў класа E. Гэта найніжэйшая катэгорыя цяжкіх злачынстваў у штаце Нью-Ёрк. Па кожным пункце абвінавачванняў Трампу пагражаюць чатыры гады пазбаўлення волі.

Каментары

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло2

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец знік у лесе пад Сянном і знайшоўся толькі праз 25 гадоў. Яго сястра расказвае, як так атрымалася5

У Мінску распачаўся «форум патрыётаў», прысвечаны 30-годдзю кіравання Лукашэнкі15

У цэнтры Кіева знеслі сядзібу Зяленскіх4

У расійскім Краснадары людзі перакрылі вуліцу з-за адключэнняў святла1

Жанчыну-мэра на Філіпінах абвінавачваюць у шпіянажы на Кітай. Высветлілася, што яна не тая, за каго сябе выдавала1

Скарлет Ёхансан назвала кіраўніка OpenAI Альтмана выдатным прататыпам для злыдня Marvel

Помнік на магіле Прыгожына ў Пецярбургу аблілі белай фарбай. А ў руку ўставілі фалаімітатар ФОТАФАКТ4

«Па кодавым слове «Барысаўна» выкінула ў акно €760 тысяч». 16-гадовы кур'ер забраў у дваіх пенсіянераў 2,7 млн рублёў14

Што адбудзецца, калі Байдэн выйдзе з прэзідэнцкай гонкі?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло2

Стрыжак пра Пратасевіча: Са мной такога адбыцца не магло

Галоўнае
Усе навіны →