Вайна22

Ва Украіне затрымалі пенсіянера, які спрабаваў уцячы ў Беларусь з агентурнай інфармацыяй

Украінскія памежнікі затрымалі 81-гадовага мужчыну каля беларускай мяжы. Як паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны, у яго не было пры сабе дакументаў, але былі планшэт і нататнік з інфармацыяй пра вайсковыя часці УСУ і 4 тысячы еўра.

Пазней высветлілася, што прозвішча мужчыны ўжо фігуруе ў крымінальных справах, заведзеных па злачынствах супраць асноў нацыянальнай бяспекі Украіны.

«Збіраў інфармацыю для ворага, пасля чаго меў намер паехаць у Беларусь», — паведамляе ГПСУ.

Выданне «Житомир.info» высветліла, што затрыманаму 81 год, і ён падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Як паведамляла СБУ, мужчына, вайсковец у адстаўцы, перадаваў ПВК «Вагнер» інфармацыю аб сістэме відэаназірання ў Жытоміры, а таксама звесткі пра перамяшчэнне падраздзяленняў УСУ.

22 сакавіка яго вызвалілі з-пад варты пад заклад, але пракуроры абскардзілі гэтае рашэнне. Суд па скарзе павінен быў прайсці 6 красавіка, а 1 красавіка мужчыну затрымалі каля беларускай мяжы.

Каментары2

  • Common sense
    04.04.2023
    Это конечно дичь,что людей с такими обвинениями выпускают под залог.
  • Абу
    04.04.2023
    Сівізна ў бараду, чатыры маскальскія тысячы ў кішэнь.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава11

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →