Грамадства22

Толькі праз пяць месяцаў стала вядома пра драконаўскі прысуд па адной з крымінальных спраў

У Мінскім гарадскім судзе 26 кастрычніка 2022 года вынеслі прысуд па «справе «Манкурты» Вользе Саламенік і Уладзіміру Трыфанаву. Іх асудзілі паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў). І толькі цяпер праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Вольгу асудзілі да сямі з паловай, а Уладзіміра — да 14 гадоў калоніі.

Аляксей Храловіч у СІЗА КДБ. Кадр з фільма АНТ

Падрабязнасці справы невядомыя, бо працэс праходзіў у закрытым рэжыме, а на самой крымінальнай справе — грыф сакрэтнасці. Некаторыя падрабязнасці затрымання асуджаных вядомыя толькі з прапагандысцкага фільма «Аперацыя КДБ «Манкурты», які АТН паказаў у 2021 годзе. Справу разглядала суддзя Валянціна Зянькевіч.

У 2021 годзе на тэлеканале АНТ паказалі фільм «Аперацыя КДБ «Манкурты»», у якім паведамілі пра затрыманне падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча. Згодна з фільмам, Храловіч меў дачыненне да перадачы Сцяпану Пуцілу ў лістападзе 2020 аўдыязапісаў размоў прэс-сакратаркі Лукашэнкі Наталлі Эйсмант з рознымі службовымі асобамі. Менавіта ў гэтых запісах вялася гаворка пра абставіны гібелі Рамана Бандарэнкі.

Таксама тады паведамлялася, што Аляксея затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуацыі беларусаў, якіх могуць праследаваць па палітычных матывах. Паводле АНТ, сілавікі затрымалі Вячаслава Сідаракіна, Юрыя Гаркача, Сяргея Старчанку, Уладзіміра Трыфанава і Вольгу Саламенік.

У фільме Вольга казала, што па просьбе Ігара Макара ёй трэба было «забраць нейкага чалавека і дакументы». Прапагандысты распавялі, што ёй сказалі «забраць архіў КДБ і пераправіць яго ў Польшчу». Зыходзячы з фільма, Вольга пасля затрымання супрацоўнічала з КДБ і пад іх кантролем камунікавала з Макарам. Паводле фільма АНТ, Уладзімір Трыфанаў — праваднік праз беларуска-літоўскую мяжу, праз якую мусіў нелегальна перавесці Аляксея Храловіча.

Вольга Саламенік. Кадр з фільма АНТ

Вядома, што Вольгу год утрымлівалі ў СІЗА КДБ, дзе яна трымала галадоўку. Потым яе перавялі ў СІЗА-1.

«Яна была зусім сівая. Яна доўга трымала галадоўку — яе нават кармілі праз вены на руках, таму яны ў яе былі надзьмутыя, як лясныя карчакі. У Вольгі быў вялікі бізнэс у Гродне, але яна ўсё прадала і хацела набыць кватэру ў Грэцыі і з'ехаць. Але ўсё гэта адбылося і яе схапілі. Дакументаў ніякіх на руках у яе не было, бо справа была пад грыфам сакрэтнасці — «СС». Ёй нічога не выдавалі на рукі наогул. З яе «падзельнікам» там вельмі дзіўная гісторыя», — распавяла праваабаронцам жанчына, якая сустракалася з ёй у зняволенні.

Былога падпалкоўніка КДБ Аляксея Храловіча ў Мінскім гарадскім судзе 30 сакавіка 2022 года асудзілі да 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічынь па ч. 2 арт. 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве, здзейсненая службовай асобай, якая займае адказнае становішча). 

24 лютага 2023 года Вольгу Саламенік і Уладзіміра Трыфанава ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». Вядома, што жанчыну этапавалі ў гомельскую калонію №4, а ў якую калонію адправілі Уладзіміра — пакуль невядома.

Каментары2

  • Судья всё напутал
    04.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Так бывает, у убеждений есть цена.
    04.04.2023
    Съездила в Грецию …

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Усе навіны →
Усе навіны

«Бунт» з-за раёна, чаўнакі на паўзе і лёс старога парку. Чым жыве самы заходні горад Беларусі?

Аўстрыйскі палітолаг спрагназаваў, што пачатку вайны Расіі з НАТА можа папярэднічаць паўстанне палякаў у Беларусі. А чаму не бунт рэптылоідаў?10

«Мае аксэсуары прыносяць поспех, упэўненасць у сабе і грошы». Спявачка Галіна Шышкова стала дызайнеркай5

«Аказваецца, і на тым баку ёсць людзі». Маці Івана Падрэза ўсё ж не высяляюць6

Па Мсціслаўскім раёне пранёсся моцны ўраган

У Беларусі ўжо +37,5°С. У сервісе дастаўкі прадуктаў знікла папулярная мінеральная вада1

51 нобелеўскі лаўрэат заклікаў неадкладна спыніць вайну ва Украіне і канфлікт у сектары Газа13

У гонар беларускага байца назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе1

Буданаў пра пагрозу наступу РФ з поўначы: Катастрофы няма, але не бачыць праблем не атрымаецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну1

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Галоўнае
Усе навіны →