Суд над Пратасевічам зрабілі закрытым. Пакуль у працэсе перапынак
7 красавіка ў 10.00 у Мінскім абласным судзе адновіцца слуханне гучнай крымінальнай справы, па якой трох былых кіраўнікоў вядомых інтэрнэт-каналаў абвінавачваюць ледзь не ў тым, што сталі прычынай масавых пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць завочна, бо яны знаходзяцца за межамі Беларусі, і толькі Раман Пратасевіч асабіста прысутнічае на судовых пасяджэннях.
Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытанае абвінавачванне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і дапытваць сведак. Затым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярыма. Потым суд зноў зрабілі адкрытым.
Пасля чаго здарыўся перарыў, бо Пратасевіч захварэў: прастуда перайшла ў аціт, піша «Народная Воля»
На 7 красавіка зноў прызначанае закрытае судовае пасяджэнне.
Раман Пратасевіч прыходзіць у суд з суправаджэннем, але гэта не традыцыйны канвой, а спартыўныя хлопцы ў звычайным адзенні. Толькі гэта не сябры і не група падтрымкі. Бо Пратасевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам. На судовых слуханнях ён не сядзіць у клетцы, ён без кайданкоў, але не вольны.
Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку прад’яўленае абвінавачванне па больш чым дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.
Сам Раман Пратасевіч яшчэ на першым судовым пасяджэнні заявіў, што маральна і псіхалагічна гатовы да любога рашэння суда. Якім будзе гэтае судовае рашэнне — застаецца інтрыгай, бо ён, як кажуць, «ініцыятыўна пакаяўся». Але справа ў тым, што ён прызнаў віну ў тым ліку па абвінавачванні ва ўдзеле ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».
На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна
Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў
Каментары