Свет

На муніцыпальных выбарах у Літве галасавала больш за 500 грамадзян Беларусі

На нядаўніх муніцыпальных выбарах у Літве, якія прайшлі на пачатку сакавіка, прагаласавалі больш за 4 тысячы іншаземцаў, якія пастаянна жывуць у Літве. І ў асноўным гэта грамадзяне Расіі і Беларусі, паведаміў старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Літвы.

Фота: E. Blaževič / LRT

Паводле літоўскіх законаў, грамадзяне дзяржаў — членаў Еўрапейскага саюза, якія маюць часовы дазвол на жыхарства ў Літве, маюць права галасаваць на выбарах у муніцыпальныя рады і на выбарах мэраў. Грамадзяне іншых краін з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве маюць права абіраць мясцовыя органы ўлады.

Увогуле, на літоўскіх муніцыпальных выбарах у гэтым годзе маглі прагаласаваць больш за 21 тыс. грамадзян замежных дзяржаў — гэта прыкладна на 5 тыс. больш, чым чатыры гады таму. Але скарысталася гэтым правам толькі пятая частка — амаль 4,3 тысячы замежнікаў. Палова з іх — грамадзяне Расіі і Беларусі.

Грамадзяне Расіі з пастаянным дазволам на жыхарства ў Літве склалі амаль траціну тых, хто прагаласаваў, іх было 1685 чалавек. Грамадзян Беларусі, якія прыйшлі на выбарчыя ўчасткі, аказалася 582.

Па словах старшыні камітэта Сейма па нацыянальнай бяспецы і абароне (КНБА) Лаўрынаса Кашчунаса, гэтая статыстыка пакуль не сведчыць аб якіх-небудзь патэнцыйных пагрозах, але, па яго словах, гэты аспект варта ацэньваць з прыцэлам на будучыню.

«Гэта муніцыпальныя выбары. Але калі гаворка ідзе пра тых, хто з'яўляецца або стане грамадзянінам Літвы і зможа галасаваць у Сейме і на прэзідэнцкіх выбарах, мы заўсёды павінны задавацца пытаннем, ці не маглі такія працэсы, якія фармуюцца на выбарах у мясцовыя органы ўлады ў пэўных рэгіёнах, быць важкім фактарам на нашых агульнанацыянальных выбарах», — сказаў дэпутат.

Каментары

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі44

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі44

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →