Усяго патроху33

На відэа ўпершыню знялі самую глыбакаводную ў свеце рыбу

Спецыялісты з Універсітэта Заходняй Аўстраліі здолелі зняць на відэа самую глыбакаводную з вядомых рыб. Пра гэта гаворыцца на сайце ўніверсітэта.

Так званую прамянёвую рыбу сямейства «марскіх смаўжоў» знялі ў раёне глыбакаводнага жолаба Ідзу-Агасавара ў Японіі. Яна плавала на глыбіні 8336 метраў.

«Мы патрацілі больш за 15 гадоў на вывучэнне гэтых глыбакаводных істот. Максімальная глыбіня, на якой яны могуць выжыць, сапраўды дзіўная», — заўважылі даследнікі.

Зрэшты, вылавіць рыбу для больш падрабязнага яе вывучэння пакуль не выйшла. Але сёе-тое зрабіць усё ж удалося — злавіць двух рыб-слімакоў (іншы падвід) на глыбіні 8022 метры.

Гэта яшчэ адно рэкорднае значэнне, бо раней лавіць марскіх істот атрымлівалася толькі на глыбіні да сямі кіламетраў.

Каментары3

  • Жвір
    03.04.2023
    Вылавіць ? Яна ж ня выжыве ва ўмовах малога ціску, хто ж створыць ёй ёй умовы адпавядаючыя ейнай прыродзе ?
  • хамса
    03.04.2023
    Жвір, быццам бы яе для акварыума хочуць вылавіць
  • Жвір
    03.04.2023
    хамса, ну, дык і тым больш добра, што не злавілі. Ужо і на дно марское дабраліся, нават на такой глыбіні ад іх не схавацца, дасьледчыкі кшталту.

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET24

Забарону рухавікоў унутранага згарання ў ЕС назвалі незаконнай2

З чацвярга на стадыёне «Дынама» зноў пачнуць паказваць кіно пад адкрытым небам

Сілавікі ціснуць на бацькоў вядоўцаў тыкток-канала «Люстэрка»21

У Беларусі прадаюць Mercedes-Benz W124 за 12 000 даляраў. Чаму 32-гадовае аўто такое дарагое?3

Былая палітзняволеная: Мая сям'я патраціла за два гады $10 тысяч на адвакатаў і перадачы для мяне1

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?6

Што адбываецца ў Палку Каліноўскага і чаму байцы кажуць пра яго магчымае знікненне?

Галоўнае
Усе навіны →