Вайна22

У Расіі адлоўліваюць людзей за фразу «Не вайне»

Сына прадзюсара расійскіх фільмаў «Духless»/«Духless 2» і «Трэнер» увечары 1 красавіка некалькі гадзін вартавалі каля дзвярэй кватэры паліцыянты. «Злачынства» было ў тым, што кампанія, у якой быў юнак, пракрычала фразу «Не вайне», паведамляе Baza.

Увечары 1 красавіка прахожыя на Патрыяршым завулку ў Маскве ўбачылі, як маладыя людзі з балкона выкрыкнулі фразу «Не вайне», а затым пабеглі ўглыб кватэры. Нехта выклікаў міліцыю.

Кватэру вызначылі і патаемна паставілі каля яе нарад супрацоўнікаў патрульна-паставой службы.

Праз пару гадзін чакання высветлілася, што кватэра належыць Пятру Анураву — прадзюсару вядомых расійскіх фільмаў «Духless»/«Духless 2» і «Трэнер». А крычала з балкона кампанія, у якой быў сын прадзюсара з сябрамі — пра гэта паліцыянтам расказала бабуля юнака.

Аднак, паводле слоў жанчыны, «моладзь забаўлялася, інцыдэнт вычарпаны». Сам Анураў паведаміў «Базе», што яго сын «ніякіх лозунгаў не выкрыкваў, пратакол на яго не складалі, гэта паклёп».

Каментары2

  • Олег
    03.04.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Ёсік
    03.04.2023
    Лічыў, што ў Маскве больш адукаваныя людзі, а выходзіць, больш замбаваныя. Здаецца, у Маскве не было сапраўднай мабілізацыі, труны да пакеты не прыходзілі партыямі.

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава8

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку6

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

Пуцін зрабіў Z-спевака Шамана заслужаным артыстам Расіі5

Еўрасаюз пачынае перамовы пра бязвізавы рэжым з Арменіяй3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава8

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →